Янэз Дрноўшак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Янэз Дрноўшак
Remove ads

Я́нэз Дрно́ўшак (па-славенску: Janez Drnovšek; 17 траўня 1950, Цэле — 23 лютага 2008, Заплана) — югаслаўскі і славенскі палітык. Другі прэзыдэнт Славеніі (2002—2007, доўгі час прэм’ер-міністар Славеніі (1992—2000, 2000—2002). Старшыня Прэзыдыюму Югаславіі ў 1989—1990.

Хуткія факты 2-і прэзыдэнт Славеніі, Прэм’ер-міністар ...
Remove ads

Біяграфія

Вывучаў эканоміку, скончыў ВНУ ў 1973 годзе, затым спэцыялізаваўся ў «Інстытуце сусьветнай эканомікі» ў Осьлё. Атрымаў ступень магістра ў 1981 годзе, абараніў дысэртацыю «Міжнародны валютны фонд і Югаславія» ў 1986 годзе ў Вашынгтоне. Між тым, працаваў у Славеніі спачатку ў будаўнічай кампаніі, пазьней — у банкаўскім філіяле. Адзін год прапрацаваў у пасольстве Югаславіі ў Эгіпце (Каір).

У 1989 годзе, тады яшчэ невядомы шырокай публіцы, стаў кіраўніком дзяржавы Югаславія, нечакана апярэдзіўшы на выбарах фаварыта ўраду Марка Булца.

Да самага краху камуністычнага рэжыму ў Югаславіі заставаўся чальцом камуністычнай партыі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads