Яніс Чакстэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яніс Чакстэ
Remove ads

Яніс Чакстэ (па-латыску: Jānis Čakste; 14 верасьня 1859 — 14 сакавіка 1927) — першы прэзыдэнт Латвійскай Рэспублікі.

Хуткія факты Прэзыдэнт Латвіі, Наступнік ...
Remove ads

Палітычная дзейнасьць

У студзені 1919 году на чале латвійскай дэлегацыі наведаў Лёндан і парыскую мірную канфэрэнцыю. 1 траўня 1920 году адкрыў першае пасяджэньне Канстытуцыйнага сходу. Прымаў удзел у выбарах яго старшыні. Атрымаў 83 галасы, тады як Яніс Райніс — толькі 48.

14 лістапада 1922 году Сойм абраў Чакстэ першым прэзыдэнтам Латвіі (92 дэпутата — «за», 6 устрымаліся) як адзінага кандыдата. 6 лістапада 1925 г. ён быў абраны паўторна. За час прэзыдэнцтва абвясьціў 402 законы. Лібэральным быў закон аб адукацыі, які абавязваў дзяржаву і самакіраваньне ствараць столькі школ нацменшасьцяў, колькі неабходна. Памілаваў 549 чалавек. З 14 лістапада 1919 году — дацэнт Латвійскага ўнівэрсытэту, 28 верасьня 1924 году атрымаў ступень Dr. iur. honoris causa. З 1921 году чытаў лекцыі і на афіцэрскіх курсах.

Памёр 14 сакавіка 1927 году. Пахаваны на Лясных могілках у Рызе.

У 2003 годзе ў Елгаве ўсталяваны помнік Чакстэ, а ў Рызе яго імем названая вуліца.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads