Латвійскі ўнівэрсытэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Латвійскі ўнівэрсытэт
Remove ads

Латві́йскі ўнівэрсытэ́т (па-латыску: Latvijas Universitāte, ці ЛУ (LU) — самы вялікі ўнівэрсытэт Латвіі. Заснаваны ў 1919 годзе пры ўрадзе Стучкі (Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка). Знаходзіцца ў Рызе. Навучальная ўстанова, першапачаткова названа Латвійскай вышэйшай школай, была заснаваны на базе былога політэхнічнага інстытуту. У 1923 годзе Школа пераназваная ў Латвійскі ўнівэрсытэт.

Хуткія факты Дэвіз, Дэвіз па-беларуску ...

ВНУ заўсёды была адной з найважнейшых цэнтраў адукацыі ў краіне.

Дэвіз: Scientiae et Patriae (па-латыску: Zinātnei un Tēvzemei​​, белар. Навуцы і Айчыне).

Латвійскі ўнівэрсытэт ўваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы Ўтрэхцкую сетку.

Remove ads

Факультэты

  1. Біялягічны
  2.   Кампутарных навук
  3. Эканомікі і кіраваньня
  4. Фізыкі і матэматыкі
  5. Геаграфіі і навук пра Зямлю
  6. Гісторыі і філязофіі
  7. Гуманітарных навук
  8. Юрыдычны
  9. Хімічны
  10. Мэдыцынскі
  11. Пэдагогікі, псыхалёгіі і мастацтва
  12. Грамадзкіх навук
  13. Багаслоўскі

Інстытуты

  • Інстытут астраноміі (пры ім ёсьць Абсэрваторыя Балдонэ)
  • Інстытут атамнай фізыкі і спэктраскапіі
  • Інстытут біялёгіі
  • Інстытут фізыкі цьвёрдых рэчываў
  • Інстытут экспэрымэнтальнай і клінічнай мэдыцыны
  • Інстытут матэматыкі і інфарматыкі
  • Інстытут філязофіі і сацыялёгіі
  • Інстытут фіыікі
  • Інстытут геадэзіі і геаінфарматыкі
  • Інстытут дасьледаваньня адукацыі
  • Інстытут хім. фізыкі
  • Інстытут латыскай мовы
  • Інстытут гісторыі Латвіі
  • Інстытут літаратуры, мастацтва і фальклёру
  • Інстытут мікрабіялёгіі і біятэхналёгій
  • Інстытут мэханікі палімэраў
  • Інстытут кардыялёгіі
  • Інстытут азіяцкіх дасьледаваньняў
  • Навуковы інстытут пэдагогікі
  • Інстытут сацыяльных і палітычных дасьледаваньняў
Remove ads

Выбітныя выпускнікі

  • Фёдар Фёдаравіч Зільбэрт, беларускі мастак
  • Карліс Земдэга

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads