Ян Пратасовіч
(XVI—XVII стст.) вялікалітоўскі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян-Бэнэды́кт Пратасо́віч (другая палова XVI стагодзьдзя, Магільнае — пасьля 1608[1]) — паэт і перакладчык Вялікага Княства Літоўскага, яркі прадстаўнік эўрыстычнай паэзіі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і Бэнэдыкта Васілевіча Пратасовіча і Марыны з Палубінскіх, сястры наваградзкага кашталяна Аляксандра Палубінскага. Бацька паэта, паводле перапісу 1567 г., выстаўляў у войска 9 вершнікаў і 7 пешых жаўнераў, пэўны час займаў пасады войскага гарадзенскага і ключніка троцкага[2], сваім сынам — Яну і Мацею — пакінуў у спадчыну маёнтак Магільна пад Гарыньню. Бацькі паэта былі праваслаўнымі, сам Ян, хутчэй за ўсё, перайшоў пасьля 1596 ва ўніяцтва альбо адразу ў каталіцтва[3].
Найбольш верагодна, што Я. Пратасовіч атрымаў адукацыю ў якім-небудзь заходнеэўрапейскім унівэрсытэце дзякуючы падтрымцы багатых мэцэнатаў. Таварышаваў з падскарбіем Т. Тышкевіч-Скуміным і зь вядомым віленскім друкаром Я. Карцанам.
Некаторыя дасьледнікі лічаць, што Я. Пратасовіч у 1570—1580[4] выконваў абавязкі віленскага гарадзкога судзьдзі[5], але найбольш верагодна[3], што гэтую пасаду займаў дзядзька паэта, таксама Ян Пратасовіч[6].
Ажаніўся з дачкой берасьцейскага кашталяна Рыгора Войны, парадніўшыся такім парадкам зь вядомым у княстве магнацкім родам[3].
Remove ads
Творчасьць
Ян Пратасовіч быў адным з самых пладавітых паэтаў Княства эпохі Рэнэсансу. Пісаў на польскай мове. У віленскай друкарні Я. Карцана пабачылі сьвет такія паэтычныя кнігі аўтара, як «Паранімфус» (1595), «Эпіцэдыюм» (1597), «Партрэт старога чалавека» (1597), «Узор сумленнай белагаловай» (1597), «Ахвярадаўца» (1597), «Inventores rerum…» (1608).
Ян Пратасовіч быў прадстаўніком маладзейшага пакаленьня паэтаў у шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага другой паловы XVI стагодзьдзя[7]. Ягоная творчасьць яскрава сьведчыць пра зьмены, якія адбыліся ў жанравай сыстэме і ў тэматыцы паэзіі Вялікага Княства: на першы плян выходзяць сямейна-рытуальныя і маральна-дыдактычныя віды паэзіі, што адлюстроўвала парадыгму настрояў шляхецкага грамадзтва Рэчы Паспалітай пасьля заканчэньня Інфлянцкай вайны[8].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads