Гарынь
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гары́нь — рака ў Беларусі і Ўкраіне, правы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 659 км (у межах Беларусі 82 км). Плошча вадазбору 27,7 тыс. км² (на тэрыторыі Беларусі 1,2 тыс. км²). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33‰ (у Беларусі 0,1‰). Выдатак вады ў вусьці 110 м³/с. Агульны спад ракі 218 м.
Remove ads
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Случ, Жырак, Полква, Цьвітоха, Зульня
- Левыя: Стубла, Вілія, Беражанка, Сыран, Вусьця
На рацэ
Назва
Гідронім Гарынь паходзіць ад старажытнарускага слова «гарына» ('гарыстая мясцовасьць'). У далёкім мінулым рака так і называлася Гарына.
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца з крыніцы, што выходзіць на паверхню каля вёскі Воліцы Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны на вышыні 345 м над узроўнем мора. У Беларусі цячэ праз Столінскі раён. Упадае ў Прыпяць 2 рукавамі (левы называецца Вятліцай) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасьці. Тэрыторыя вадазбору мае няправільную грушападобную форму, яго даўжыня 300 км, сярэдняя шырыня 92 км, найбольшая шырыня ў сярэдняй частцы 200 км, у ніжняй — рэзка зьмяншаецца да 10 км. Мяжуе на захадзе з басэйнамі рэкаў Іквы, Стыру і Стублы на ўсходзе з басэйнамі рэкаў Убарці і Сьцьвігі, на поўдні — з басэйнам ракі Днястра.
Даліна трапэцападобная з высокімі і стромкімі берагамі, на тэрыторыі Беларусі невыразная, дасягае шырыні 2,5 км. Абалона двухбаковая, шырыня ў верхняй плыні 0,1—0,7 км, сярэдняй 1—1,5 км, у ніжняй да 2,5 км. У нізоўі цячэ празь Пінскія балоты. Рэчышча зьвілістае, шырыня яго ў ніжняй плыні 150—200 м[1].
Remove ads
Рэльеф
Верхняя частка басэйну да ўтоку ракі Вусьці разьмяшчаецца на Валынска-Падольскім ўзвышшы і ўяўляе плято з адзнакамі 385,5—215 м, моцна падзеленае далінамі рэчак і ярамі (шчыльнасьць сеткі складае 1—1,25 км на 1 км² паверхні). Сярэдняя й ніжняя часткі вадазбору ляжаць на значна забалочанай нізіннай раўніне Палесься, адметнай плоскім рэльефам зь пясковымі пагоркамі.
Карысныя выкапні
Асноўныя выкапні: крэйдавыя пяскі, мэргелі, вапнякі й крэйда, што сустракаюцца ў выглядзе выступаў у далінах рэчак.
Гаспадарчая дзейнасьць
Рака ў вярхоўі выкарыстоўваецца, як крыніца гідраэнэргіі і для разьвядзеньня рыбы. Ад места Давыд-Гарадок да вусьця рака суднаходная на працягу 291 км. Значная частка басэйну разараная (больш за 60%). Заплыўныя лугі часткова разараныя, акультураныя або знаходзяцца пад выпасамі, што вядзе да іх дэградацыі, а таксама змыву пры паводках у рэчышча значных дамешкаў — арганічных, бактэрыяльных і цьвёрдага сьцёку.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads