Японская сыстэма мер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяканхо (па-японску: 尺貫法) — традыцыйная японская сыстэма мер даўжыні, аб’ёму, плошчы, вагі і грошай, якая знайшла распаўсюджаньне ва ўсёй Усходняй Азіі.
Сувязь з мэтрычнай сыстэмай
Імпэратарскі закон ад 1891 году ўсталяваў наступныя адпаведнасьці японскай сыстэмы мер з мэтрычнай:
1 дзё (丈) | = 100/33 м |
1 канэдзяку (曲尺) | = 10/33 м |
1 кудзірадзяку (鯨尺) | = 25/66 м |
Скарачэньне сяку (尺) адбываецца ад канэдзяку. Кудзірадзяку, якая на 25% больш, у цяперашні час амаль цалкам выйшла з ужываньня.
Даўжыня
Традыцыйныя японскія меры даўжыні ўсё яшчэ ўжываюцца ў Японіі ў некаторых галінах, нягледзячы на тое, што ў Японіі ўжо даўно дзейнічае мэтрычная сыстэма.
Сяку адпавядае футу, які выкарыстоўваўся раней у Эўропе, а сун — цалі.
Кэн гістарычна зьяўляўся асноўнай адзінкай вымярэньня ў архітэктуры — адлегласьцю паміж апорамі. У розных раёнах Японіі ён зьмяняўся ад 2 да 1,8 мэтраў. Аднак у наступстве быў стандартызаваны як 1,81 мэтра.
Remove ads
Плошча
- Меры плошчы і даўжыні суадносяцца адзін з адной зыходзячы з таго, што 1 цубо = 1 кэн².
- Мера дзё можа мець розныя значэньні ў розных прэфэктурах Японіі.
Аб’ём
Традыцыйныя меры аб’ёму дагэтуль выкарыстоўваюцца ў Японіі для вымярэньня рысу і сакэ.
- Дакладнае значэньне паводле закона ад 1891 году: 1 сё = 2401/1331 літра = 64,827 сун³.
Вага
1 фун (分) | = 375 мг | |
1 момэ (匁) | = 10 фунам | = 3,75 г |
1 кін (斥) | = 160 момэ | = 600 г |
1 кан (貫, 貫目) | = 1.000 момэ | = 3,75 кг |
- У 1891 1 кін быў прывязаны да 600 грамаў.
Грошы
1 мон | |
1 хікі | = 10 монам |
1 камон (貫文) | = 100 хікі |
Глядзіце таксама
- Літоўская сыстэма мер
- Ангельская сыстэма мер
- Расейская сыстэма мер
- Старажытныя адзінкі вымярэньня
- Гістарычная мэтралёгія
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads