Яраслаў Макушынскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яраслаў Ігаравіч Макушынскі (нар. 5 сакавіка 1998) — беларускі футбаліст, абаронца «Віцебску».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў займацца футболам у каленкавіцкай ДЮСШ-1. Яшчэ юнаком перабраўся ў менскую СДЮШАР «Дынама», а пазьней пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама». У жніўні 2017 году перайшоў у мазырскую «Славію», дзе таксама гуляў за дубль. У лютым 2018 году стаў гульцом гомельскага «Лякаматыва» зь Першай лігі, дзе гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. У сэзоне 2020 году пачаў часьцей выходзіць на замену.
У ліпені 2020 году, пакінуўшы «Лякаматыў», перайшоў у «Смалявічы»[3], у складзе гэтага клюбу 26 ліпеня 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу з салігорскім «Шахцёрам» (0:4). У далейшым часьцей гуляў за дубль, часам прыцягваўся і да асноўнага складу. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў смалявіцкі клюб[4].
У лютым 2021 году склаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5], аднак яшчэ да пачатку сэзону пакінуў клюб, гэтак і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах. У выніку першую палову 2021 году правёў у Другой лізе ў складзе каленкавіцкай «Вэртыкалі», дзе быў адным з асноўных гульцоў. У ліпені 2021 году перайшоў у сталічны «Энэргетык-БДУ»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе.
У лютым 2024 году стаў футбалістам узбэцкай «Бухары»[7]. На пачатку 2025 году атрымаў запрашэньне з боку «Славіі», але абраў варыянт далучэньня да «Віцебску»[8].
Міжнародная
У кастрычніку 2014 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачных матчах, а ў сакавіку 2015 году ў элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads