Вэртыкаль Каленкавічы
беларускі футбольны клюб з Калінкавічаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вэртыкаль» — беларускі футбольны клюб з гораду Каленкавічы. Найлепшым дасягненьнем каманды зьяўляецца 13 месца ў першай лізе ў сэзоне 2003 году.
Гісторыя
З часу стварэньня ў 1996 годзе клюб гуляў у Другой лізе. У 2003—2004 гадоў правёў два сэзоны ў Першай лізе, але потым вярнуўся ў лігу ніжэй.
У пачатку 2012 году празь фінансавыя цяжкасьці клюб ня быў дапушчаны да розыгрышу Другой лігі[1]. У сэзонах 2012 і 2013 гадоў каленкавіцкі клюб выступаў у чэмпіянаце вобласьці, у 2013 годзе здолеў стаць чэмпіёнам Гомельскай вобласьці. У красавіку 2014 году стала вядома аб вяртаньні «Вэртыкалі» ў склад Другой лігі[2]. Правёўшы ў трэцім дывізіёне тры сэзоны, у пачатку 2017 году каманда зноў пакінула рэспубліканскую арэну[3].
У 2021 годзе ў выніку аб’яднаньня Другой лігі з чэмпіянатамі абласьцей «Вэртыкаль» была адроджаная і далучылася да Другой лігі. У Гомельскім дывізіёне «Вэртыкаль» звычайна ёсьць пасярэднім клюбам, займаючы апошнім часам месцы ў сярэдзіне табліцы. Гэтак у сэзоне 2022 годзе каленкавіцкі клюб фінішаваў на 4 месцы пасьля гомельскіх «Паперпраму» і «Лясгасу», а таксама мазырскага МНПЗ. Найлепшым бамбардзірам клюбу ў тым годзе стаў Сяргей Кашэвіч. У матчах супраць «Веткі» і рагачоўскага «Дняпра» зарабіў чатыры галы ў кожнай з сустрэчаў.
Remove ads
Статыстыка
Чэмпіянат
Галоўныя трэнэры
- Аляксандар Крупічэўскі (1996—1997)
- Анатоль Петрушэнка (1997—1999)
- Ігар Чаранёў (1999—2005)
- Леанід Змушка (2006—2016)
- Арцём Галяк (з 2021)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads