Ярмолінскі летапіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ярмолінскі летапіс — рускі летапіс канца XV стагодзьдзя, які зьмяшчае зьвесткі пра дзейнасьць маскоўскага купца і дойліда Васіля Ярмоліна за 1462—1472 гады[1].

Захаваўся ў адзіным сьпісе, адкрытым для гістарычнай навукі Аляксеем Шахматавым, які даў летапісу назву[2].
Зьмест
У захаваным сьпісе даходзіць да 1481 году, а таксама зьмяшчае прыпіскі іншым почыркам за 1485—1488 гады. Да таго ж 1481 году даходзіць кароткі «Летапісец рускі», ідэнтычны зь Ярмолінскім летапісам за 1431—1480 гады. На гэтай падставе мяркуецца, што Ярмолінскі летапіс складаўся не раней за 1481 год.
Адмысловая цікавасьць летапісца да Белаазёра ды вакольных земляў, увага да былога кірыла-белазерскага ігумена Трыфана і апальнага баярына Фёдара Басёнка, высланага ў 1473 годзе ў Кірылаў манастыр, супаданьні з кароткімі кірыла-белазерскімі летапісцамі — усё гэта дазваляе меркаваць, што ў аснове летапісу ляжаў Кірыла-Белазёрскі звод пачатку 1470-х гадоў, які быў незалежным ад маскоўскай улады і дазваляў сабе даволі сьмелыя меркаваньні пра яе палітыку[1].
Remove ads
Ліцьвіны і люцічы
Падобна Цьвярскім летапісам, зьмяшчае ліцьвінаў поруч зь люцічамі і азначае іх славянскімі народамі: «Бысть Словѣнскіи азыкъ отъ седмідесять і дву азыкъ едінъ… раззiдошася по земли и прозвашеся своимі имены, сѣдше на которомъ мѣстѣ… сѣдоша на Вислѣ рѣцѣ и прозвашася Ляхове, а инии Лютичи, а инии Литва, а иніи Мазовшане, а инiи Поморяне»[3].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads