Ярына Чарнагуз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ярына Чарнагуз
Remove ads

Ярына Яраславаўна Чарнагуз (па-ўкраінску: Ярина Ярославівна Чорногуз; нар. 18 траўня 1995, Кіеў, Украіна) — украінская паэтка, валянтэрка, вайскоўка, марская пэхатынка, вайсковая мэдыца, разьведніца Ўзброеных Сілаў Украіны, удзельніца расейска-ўкраінскай вайны.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Гады службы ...

Унучка ўкраінскага пісьменьніка Алега Чарнагуза[1].

Remove ads

Жыцьцяпіс

Ярына Чарнагуз нарадзілася 18 траўня 1995 году ў Кіеве[2].

Скончыла факультэт гуманітарных навук Нацыянальнага ўнівэрсытэту «Кіева-Магілянскай акадэміі» (2019, магістарка)[3].

У 2010-х гадах была актывісткай Грамадзянскага руху «Відсіч». Удзельніца Рэвалюцыі Годнасьці. Каардынатарка ініцыятывы «Переходь на українську», суарганізатарка праекту «Мовамарафон-25», арганізатарка акцыі «Весна на граніті»[4].

Служыла парамэдыцай-валянтэркай на ратацыях у мэдычным добраахвотніцкім батальёне «Шпітальеры». У 2020 годзе была баявой мэдыцай па кантракце, з 2021 году — на перадавой як баяая мэдыца і разьведніца[5].

Выхоўвае дачку Арысю[6].

Атрымала мэдаль «За выратаванае жыцьцё» (19 траўня 2022) — за асабістую мужнасьць і самаадданыя дзеяньні, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, вернасьць вайсковай прысязе[7].

Remove ads

Творчасьць

Аўтарка зборніка вершаў «Як вигинається воєнне коло» (2020), які прысьвечаны блізкаму чалавеку, любімаму Мікалаю Сарочуку «Чырвонаму», які загінуў 22 студзеня 2020 году на перадавой ад кулі снайпэра[8].

Ляўрэатка IV прэміі літаратурнага конкурсу Выдавецтва «Факел» (2020) — за зборнік «Як вигинається воєнне коло»[9].

Творы

• «Як вигинається воєнне коло» (2020).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads