Ярэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ярэн (па-ангельску: Yaren) — паселішча, якое зьяўляецца неафіцыйнай сталіцай Науру, знаходзіцца на востраве Науру. Раней сталіцай краіны лічыўся горад Аіва, але цяпер у Ярэне знаходзіцца большасьць дзяржаўных установаў. Насельніцтва на 2011 год налічвала 747 чалавек. Плошча складае 1,5 км². У Ярэне знаходзяцца: будынак парлямэнту, пастарунак паліцыі, аэрапорт, адміністрацыйныя пабудовы.
На тэрыторыі паселішча ёсьць невялікае падземнае возера Мокуа-Вэл, якое зьвязанае з сыстэмай пячораў Мокуа. Тэрыторыя адміністрацыйнай акругі Ярэн складае выбарчую акругу Ярэн, ад якой у парлямэнт выбіраюцца два дэпутаты.
У Науру ўвогуле няма гарадоў, толькі невялікія паселішчы.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads