Яўген Кавыршын
беларускі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Кавыршын (нарадзіўся 25 студзеня 1986 году, Электрасталь, РСФСР) — колішні беларускі хакеіст расейскага паходжаньня, нападнік.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Яўген пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2004 годзе ў складзе клюбу беларускай экстралігі «Берасьце», выступаючы да гэтага за фарм-клюб роднага электрастальскага «Крышталя». За два сэзоны, праведзеныя ў «Берасьці», Яўген правёў на пляцоўцы 44 матчы, у якіх ён набраў 6 (1+5) пунктаў, пасьля чаго падпісаў кантракт з «Керамінам». У сваім першым жа сэзоне ў складзе новага клюбу Кавыршын стаў уладальнікам срэбраных мэдалёў беларускага першынства, а праз год ён разам з камандай падняўся на вышэйшую прыступку п’едэсталу гонару. Усяго ў складзе «Кераміна» Яўген правёў тры сэзоны, набраўшы за гэты час 61 (20+41) пункт у 109 матчах.
15 траўня 2009 году Кавыршын заключыў аднагадовае пагадненьне зь менскім «Дынама»[1], аднак у КХЛ ён зайграць ня здолеў і большую частку сэзона зноўку правёў у беларускай экстралізе ў складзе салігорскага «Шахцёру», зь якім у другі раз у сваёй кар’еры ўзяў срэбра турніру.
Сэзон 2011—2012 гадоў Кавыршын пасьпяхова пачаў у Салігорску, у 16 матчах набраўшы 17 (5+12) пунктаў, пасьля чаго яго запрасіла на прагляд кіраўніцтва чарапавецкай «Северсталі»[2], зь якой 15 лістапада 2011 году ён і заключыў двухгадовае пагадненьне[3].
Міжнародная
Упершыню ў складзе зборнай Беларусі Яўген зьявіўся на чэмпіянаце сьвету 2009 году ў Швайцарыі.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2008, 2021
- Уладальнік Кубка Шпэнглера: 2009
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads