Яўген Селязьнёў
украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Селязьнёў (па-ўкраінску: Євген Селезньов; нар. 20 ліпеня 1985 году, Макееўка, УССР) — колішні ўкраінскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Украіны.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У чэрвені 2008 году, вярнуўшыся з арэнды ў кіеўскім «Арсэнале», Яўген падпісаў новы кантракт з «Шахтарам» да 2013 году, але, адыграўшы за данецкі клюб толькі адзін сэзон, 24 ліпеня 2009 году падпісаў трохгадовае пагадненьне з «Дняпром»[4]. Сума трансфэру склала 4,5 мільёну эўра[5]. 21 чэрвеня 2011 году стала вядома што нападнік вяртаецца ў Данецк[6].
У сэзонах 2010—2011 і 2011—2012 гадоў станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Ўкраіны, апошні з каторых сумесна з Майконам.
Міжнародная
У складзе нацыянальнай зборнай Украіны дэбютаваў 24 траўня 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Нідэрляндаў. Свой першы гол за зборную забіў у таварыскай гульні супраць зборнай Нарвэгіі 19 лістапада 2008 году з пэнальці.
Remove ads
Дасягненьні
«Шахтар»:
- Чэмпіён Украіны: 2012
- Уладальнік Кубка Ўкраіны: 2012
- Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2008, 2012
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2009
«Акхісар Бэледыеспор»:
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2018
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2018
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads