Данецкая вобласьць

вобласьць ва Ўкраіне From Wikipedia, the free encyclopedia

Данецкая вобласьць
Remove ads

Дане́цкая во́бласьць (па-ўкраінску: Донецька область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 26,517 тыс. км². Насельніцтва на 2007 год — 4580,6 тыс. чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Данецк, Краматорск.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads
Remove ads

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на паўднёвым усходзе Ўкраіны. На захадзе мяжуе з Запароскай ды Днепрапятроўскай, на паўночным захадзе з Харкаўскай, на паўночным усходзе з Луганскай абласьцямі Ўкраіны ды з Растоўскай вобласьцю Расеі.

З поўдня вобласьць амываецца Азоўскім морам.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 255 км, з захаду на ўсход 180 км.

Клімат

Клімат рэзка кантынэнтальны зь вельмі сьпякотным засушлівым летам і параўнальна халоднай зімой. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21—23 °C, студзеня –5 — –8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — каля 500 мм.

Рэльеф

Для вобласьці характэрны раўнінны ляндшафт.

На паўночным усходзе знаходзіцца Данецкі камлюк вышынёй да 367 м, паверхня якога падзеленая далінамі рэк. На захадзе камлюк пераходзіць у Прыдняпроўскую нізіну, на поўдні — у Прыазоўскую нізіну з асобнымі падвышэньнямі. На поўдні — вузкая паласа Прычарнаморскай нізіны, якая ўступамі сыходзіць да Азоўскага мора.

Асноўны тып глебаў — чарназёмы.

Карысныя выкапні

Тэрыторыя вобласьці багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі, сярод якіх найбольш значным зьяўляецца каменны вугаль. Вобласьць мае даволі значныя паклады каменнай солі. Мінэральна-сыравінная база прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў і чорнай мэталюргіі прадстаўленая значнымі радовішчамі далямітаў, вапны, глінаў, мэргелю, гіпсу, каалінаў, крэйды, будаўнічых і кварцавых пяскоў, граніту, кварцыту і інш. Таксама ёсьць ртуць, мінэральныя фарбы, фасфарыты, асбэст, графіт. Знойдзеныя радовішчы нэфэлінавых сіянітаў, флюярыту, вэрмікуліту, железных рудаў, даўсаніту, калійных соляў. У паўночных раёнах вобласьці знаходзіцца Дняпроўска-Данецкая нафтагазаносная вобласьць, у паўднёвых, на ўзьбярэжжы мора — Прычарнаморска-Крымская нафтагазаносная правінцыя. Эксплюатуюцца крыніцы мінэральных водаў.

Водныя аб’екты

Па тэрыторыі Данецкай вобласьці цякуць каля 110 рэчак агульнай даўжынёй больш за 3000 км. Найвялікшая зь іх — Северскі Данец. Яе прытокі — Казённы Тарэец, Бахмутка й Лугань. Да басэйну Дняпра адносяцца рэкі: Самара ды Воўчае; да басэйну Азоўскага мора: Кальміўс, Грузкі Яланчык, Крынка.

Азёраў на тэрыторыі вобласьці мала, ёсьць невялікія азёры ў абалоне Северскага Данца (Воўчае і іншыя), а таксама Славянскія салёныя азёры.

Для паляпшэньня водазабесьпячэньня створаныя 141 вадасховішчы, а таксама канал Северскі Данец — Данбас.

Remove ads

Гісторыя

Першыя сьляды homo sapiens на тэрыторыі сучаснай Данецкай вобласьці датуюцца раньнім палеалітам.

У XI—XIII стагодзьдзях частка гэтай тэрыторыі ўваходзіла ў склад Палавецкай зямлі. У 1223 року тут адбылася бітва на Калцы (цяпер — рака Кальчык — прыток Кальміюса) — першае буйнае ваеннае сутыкненьне русічаў і полаўцаў з манголамі.

У XVII—XVIII стагодзьдзях паўночная частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Слабадзкой Украіны, правабярэжжа ракі Кальміўс было ва ўладаньні Запароскай Сечы.

У Новы час большая частка вобласьці адносілася да Дзікага Поля, насельніцтва якога складалі качавыя плямёны нагайцаў.

У канцы XVIII ст. землі ў нізкай плыні Дняпра і Прыазоўі былі падзеленыя на губэрні. У 1783 была ўтвораная Кацярынаслаўская губэрня, да Бахмуцкага павету якой была аднесеная тэрыторыя сучаснай Данецкай вобласьці з захаду ад р. Кальміўс. Землі з усходу ад Кальміюса адносіліся да Вобласьці Войска Данскога.

Данецкай вобласьць была ўтвораная 2 ліпеня 1932 року ў межах УССР.

Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 52 места, зь якіх 28 — абласнога значэньня, 131 мястэчка, 1121 вёску.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads