Яўген Хачарыдзі
украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўге́н Хачары́дзі (па-ўкраінску: Євген Хачеріді; нар. 28 ліпеня 1987 году, Мэлітопаль, Украінская ССР) — колішні украінскі футбаліст, абаронца «Чарнаморца» і нацыянальнай зборнай Украіны. Выступаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў гуляць у футбол у Мелітопалі за клюб «Алком». У сэзоне 2006—2007 гадоў на правах арэнды выступаў за «Валынь» у першай лізе. Луцкі клюб зацікавіўся пэрспэктыўным гульцом і летам 2007 году яны выкупілі кантракт гульца.
У студзені 2008 году Яўген перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе дэбютаваў 1 сакавіка 2008 году ў матчы сярод дублёраў супраць «Дняпра». За асноўную каманду дэбютаваў 13 верасьня 2008 году ў рамках Кубка Ўкраіны ў матчы супраць роднага «Алкома», выйшаўшы на 56 хвіліне замест Фларына Чэрната[3].
Дэбют у Прэм’ер-лізе чэмпіянату Ўкраіны адбыўся 18 ліпеня 2009 году ў матчы супраць адэскага «Чарнаморцу». Матч скончыўся перамогай кіяўлянаў зь лікам 5:0, а Яўген адыграў усе 90 хвілін. У маі 2018 года перайшоў у ПАОК Тэсалёнікі з заробкам 1,5 млн даляраў за год[4]. Каманда ня вельмі часта выкарыстоўвала Яўгена, агулам у складзе каманды ён правёў 11 гульняў, у тым ліку 3 гульні Супэрлігі Грэцыі, і у ліпені 2019 года рашэньнем Фэдэрацыі футбола Грэцыі пакінуў клюб у якасьці вольнага агента[5]. 23 кастрычніка 2019 году заключыў кантракт з футбольным клюбам Дынама Берасьце[6].
Міжнародная
10 кастрычніка 2009 году дэбютаваў у складзе зборнай, адгуляўшы ўвесь матч супраць каманды Ангельшчыны (1:0) і атрымаўшы жоўтую картку на 68 хвіліне ад славенскага рэферы Даміра Скаміны[7].
Remove ads
Дасягненьні
«Дынама» Кіеў:
- Чэмпіён Украіны: 2009, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Ўкраіны: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2009, 2011, 2016
ПАОК:
- Чэмпіён Грэцыі: 2019
- Уладальник Кубка Грэцыі: 2019
«Дынама» Берасьце:
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2020
Асабістае жыцьцё
З боку бацькі мае грэцкія карані, маці ўкраінка[8]. Яўген называе сябе часьцей за ўсё ўкраінцам[9], чым грэкам. Аднак у інтэрнэце да гэтага часу папулярна памылковае меркаваньне аб грузінскіх ці нават армянскіх[10] каранях Хачарыдзі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads