Запароская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Запаро́ская во́бласьць (па-ўкраінску: Запорізька область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 27,18 тыс. км². Насельніцтва — 1877,2 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Запарожжа.
Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная на паўднёвым усходзе Ўкраіны, у асноўным займае левабярэжную частку басэйну нізкай плыні Дняпра. На поўначы ды паўночным захадзе мяжуе з Днепрапятроўскай, на захадзе з Хэрсонскай, на ўсходзе з Данецкай абласьцямі Ўкраіны. На поўдні вобласьць амываецца Азоўскім морам, берагавая лінія якога ў межах вобласьці перавышае 300 км. Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 208 км, з захаду на ўсход 235 км.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны са сьпякотным летам і маласьнегавой зімой. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +23 °C, студзеня −4 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе залеў. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 448 мм.
Рэльеф
Для вобласьці характэрны раўнінны ляндшафт. Асноўны тып глебаў — чарназёмы.
Карысныя выкапні
Мінэральныя рэсурсы прадстаўленыя багатымі пакладамі рудных карысных выкапняў, асабліва жалезных ды марганцавых. Частка рэгіёну ў сумарных запасах мінэральнай сыравіны ва Ўкраіне складае: пэгматыт — 88,06%, апатыт — 63,42%, марганцавая руда — 69,1%, ўторынныя кааліны — 22,9%, вогнетрывалыя гліны — 8,6%.
Водныя аб’екты
Па тэрыторыі вобласьці цякуць 109 рэчак. Галоўная рака Дняпра з Кахоўскім вадасховішчам. Уздоўж узьбярэжжа Азоўскага мора — ліманы ды салёныя азёры.
Remove ads
Гісторыя
Пасьля татара-мангольськага нашэсьця 1237—1240 рр. тэрыторыя Запароскага краю на два стагодзьдзі ўвайшла ў склад Залатой Арды. У 1445 року запароскія стэпы па левым беразе Дняпра ўвайшлі ў склад Крымскага ханства. З канца XV да сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя іх засялілі качавыя ды напаўаселыя нагайцы.
У XV—XVI стагодзьдзі на паўднёваўкраінскіх землях пачалося фармаваньне запароскага казацтва. Адным зь яго галоўных цэнтраў стала выспа Хортыца. Падзеяй агульнаўкраінскага значэньня стала фармаваньне з асобных казацкіх загонаў ды прамысловых артэляў сацыяльна-палітычнай ды вайсковай арганізацыі запароскага казацтва — Запароскай Сечы.
Напрыканцы XVIII ст. землі паўднёвай Украіны ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі.
Запароская вобласьць была ўтвораная 22 студзеня 1939 року ў межах УССР.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 20 раёнаў, 14 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 23 мястэчкі, 872 вёскі.
Месты
Абласнога значэньня
Раённага значэньня
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads