Ѡ

кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia

Ѡ
Remove ads

Ѡ, ѡ (амэга, от, о; курсіў: Ѡ ѡ) — старая кірылічная літара[1] стара- і царкоўнаславянскай кірыліцы, іншыя назвы: от, о. Адпавядае грэцкай літары О вялікае (Ω, ω), хоць адлюстроўвае толькі малое яе напісаньне (загалоўныя сустракаецца вельмі рэдка, толькі ў загалоўках у дэкаратыўных мэтах). У старажытнай (круглай) глаголіцы мае выгляд . Лікавае значэньне ў кірыліцы — 800, у глаголіцы — 700.

Хуткія факты Зьвесткі, Тып ...

У стараславянскай мове од паводле гучаньня не адрозьніваецца ад звычайнай літары О; ўжываньне той або іншай з гэтых літараў вызначалася эстэтычнымі меркаваньнямі й свабодным месцам у радку (натуральна, з выняткам лікавага выкарыстаньня літараў). Даволі рана выпрацаваўся звычай пісаць праз Од спалучэньне О у пачатку слова, ставячы пры гэтым літары адну на адну; так паўстаў знак Ѿ, які даволі часта лічаць асобнай літараў (з такім разуменьнем беспасьпяхова змагаюцца ўжо амаль чатыры стагодзьдзі).

У сярэдзіне XVII ст. пад уплывам польскае мовы ў тэкстах украінска-беларускага зводу царкоўнаславянскае мовы Ѡ пачала замяняць літару Ó: рѡжа [ружа], огѡрок [агу́рак], агѡлны [агу́льны], Бѡг [Буг] (рака), Навагрѡдак [Навагру́дак] (горад).

Remove ads

Варыянты ад

  • Ѡ ѡ — Од
  • Ѡ҃ ѡ — Од з тытлам
  • Ѿ ѿ — лігатура «от»
  • Ѽ ѽ — Од зь вялікім тытлам
  •  — Од круглая

Лічбавае значэньне

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ѡ мае значэньне лічбы — 800.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads