Ѣ
кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ѣ, ѣ (яць)[1] — літара гістарычнай кірыліцы і глаголіцы, сёньня ўжываецца толькі ў царкоўнаславянскай мове. У стараславянскай мове пазначала галосны: йэ, або йа.
Так што кірылічныя напісаньні «ѣзва», «ѣрость», «ѣсли» перадаюцца там з пачатковага знаку яць; гэтак жа тлумачыцца й назва знаку: мяркуюць, што стараслав. «ѣть» есьць скажонае «ѣдь» «ежа»). У сучаснай беларускай мове ніколі не выкарыстоўваўся. У Расеі «яць» заставаўся ва ўжываньні да зьменаў правапісу 1918 году, хаця ўжо да канца XIX стагодзьдзя ў пераважнай большасьці расейскіх гаворак яго вымаўленьне практычна не адрозьнівалася ад вымаўленьня галоснай «е» (хоць, у адрозьненьне ад апошняй, гістарычны «яць» у расейскай мове пад націскам, як правіла, не пераходзіць у «е» і не чаргуецца з нулем гука). У кірыліцы «яць» звычайна лічыцца 32-м знакам (займае месца ў азбуцы пасьля знаку Ь), у глаголіцы па парадку 33-і, лікавага значэньня ня мае.
У невялікім ліку самых старажытных кірылічных помнікаў сустракаецца таксама адмысловая літара «ётаваны яць».
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads