архаічная кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia

Ꙁ
Remove ads

, (зямля́; курсіў: Ꙁ ꙁ) літара гістарычнае кірыліцы, састарэлая форма літары З (зямля), цяпер нідзе не ўжываецца. Выглядае як (З-вобразная форма больш сучасная). У кірыліцы займала 9-ю пазыцыю й мела лікавае значэньне 7. Паходзіць ад грэцкай літары дзэты (Ζ ζ).

Хуткія факты Зьвесткі, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Найстаражытнае напісаньне у паўднёваславянскіх і старажытнарускіх помніках было падобна на напісаньне літары дзэта (ζ) IX—X стагодзьдзяў і мела хвосьцік, некалькі адсунуты направа; напісаньне, у прыватнасьці, сустракалася ў Супрасьльскім рукапісе й Астраміравым Эвангельлі. У шматлікіх помніках сярэдняя галоўная рыса спускаецца ніжэй лініі радка. У «Жыціі Кандрата» і на Тмутараканскім камені пішацца падобна з Z, але з паваротам уніз, а ня ўверх (накшталт ). Практычна ў нязьменным выглядзе гэтае напісаньне сустракаецца амаль да XVI стагодзьдзя[1].

Ужо ў лістках Ундольскага асноўная лінія становіцца выгнутай, а кут паміж ёй і хвастом літары зьнікае, пераходзячы ў закругленьне. Гэта форма становіцца звычайнай з XIII стагодзьдзі, а ў XV—XVI падвяргаецца вялікім зьменам. У гэты ж час паступова зацьвярджаецца напісаньне З, якое пазьней уваходзіць і ў друкаваны шрыфт. У статуце й паўстатуце розныя варыяцыі напісаньня Ꙁ захоўваліся да XVII стагодзьдзя[1].

У друкаваных шрыфтах Івана Фёдарава меліся асобныя гліфы для З і Ꙁ, але пры гэтым яны ўжываліся ўзаемазаменна (а часьцяком чаргаваліся й з Ѕ)[2], у той час як у Францішака Скарыны Ꙁ-вобразнае напісаньне адсутнічала, а абодва наяўныя варыянты зямлі былі разнавіднасьцямі З-вобразнай формы[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads