1-я беларуска-літоўская дывізія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Першая Беларуска-Літоўская Дывізія (па-польску: 1 Dywizja Litewsko-Białoruska, 1 DLit.-Biał.) — адзінка пяхоты Войска Польскага ў 1918—1921.


Гісторыя
Сфармаваная як Літоўска-Беларуская Дывізія на чале з генэралам Вацлавам Івашкевічам-Рудашанскім паводле загаду Юзэфа Пілсудзкага № 1132/I ад 26 лістапада 1918. Фінансавалася галоўным чынам праз паўсталы ў лістападзе 1918 Камітэт Абароны Ўсходніх Крэсаў (па-польску: Komitet Obrony Kresów Wschodnich) на чале з князем Яўстафам Сапегаю. Шэф штабу дывізіі — палкоўнік Эдмунд Кэслер.
Дывізія складалася з трох брыгад пяхоты. У кожнай брыгадзе знаходзіліся два палкі стральцоў.
- Камандаваньне дывізіі
 - I Брыгада — палк. Баляслаў Фрэй (з 3 чэрвеня 1919)
- Беластоцкі Полк Стральцоў
 - Лідзкі Полк Стральцоў
 
 - II Брыгада — гэн. падпар. Адам Макрэцкі (з 3 чэрвеня 1919)
- Ковенскі Полк Стральцоў
 - Гарадзенскі Полк Стральцоў
 
 - III Брыгада — палк. Аляксандар Барушчак (з 3 чэрвеня 1919)
- Віленскі Полк Стральцоў
 - Менскі Полк Стральцоў
 
 - Тэлеграфічная Рота
 
21 кастрычніка 1919 на базе Літоўска-Беларускай Дывізіі сфармаваныя 1-я і 2-я беларуска-літоўскія дывізіі. У склад кожнай зь іх уваходзілі дзьве брыгады, якія складаліся з двух палкоў стральцоў. Пасьля гэтай раарганізацыі структура дывізіі выглядала наступным чынам:
- Камандаваньне дывізіі
 - I Брыгада
- Віленскі Полк Стральцоў
 - Менскі Полк Стральцоў
 
 - II Брыгада
- Гарадзенскі Полк Стральцоў
 - Наваградзкі Полк Стральцоў
 
 - I Брыгада Артылерыі
- 1 Беларуска-Літоўскі Полк Палявой Артылерыі
 - 1 Беларуска-Літоўскі Дывізіён Цяжкай Артылерыі
 
 - III Дывізіён 3 Палка Стральцоў Конных
 - XIX Батальён Сапёраў
 
7 кастрычніка 1920 дывізія «ўзбунтавалася» і заняла Вільню, а пасьля ўвайшла ў склад Войска Сярэдняй Літвы і была рэарганізаваная. Зь яе было створана тры самастойныя брыгады. Брыгада I і II засталіся ў старым складзе. Брыгада III была створана з 5-га Дабраахвотнага Палка Стральцоў і 6-га Харцэрскага Палка Стральцоў.
У выніку чарговай рэарганізацыі Войска Сярэдняй Літвы былі створаны 1-я, 2-я і 3-я беларуска-літоўская дывізіі. У склад кожнай зь іх уваходзілі два палка стральцоў. 5-ы Добраахвотны Полк Стральцоў і 6-ы Харцэрскі Полк Стральцоў сталі самастойнымі адзінкамі.
- 1-я беларуска-літоўская дывізія
- Віленскі Полк Стральцоў
 - Менскі Полк Стральцоў
 
 - 2-я Беларуска-Літоўская Дывізія
- Гарадзенскі Полк Стральцоў
 - Наваградзкі Полк Стральцоў
 
 - 3-я Беларуска-Літоўская Дывізія
- Лідзкі Полк Стральцоў
 - Ковенскі Полк Стральцоў
 
 
12 кастрычніка 1921 усе дывізіі і палкі атрымалі нумарацыю згодна ўкладу Войска Польскага. Адначасова дывізіі былі пераведзены ў «мірны стан».
- 1 Дывізія — 19-я Дывізія Пяхоты
- Ковенскі Полк Стральцоў — 77-ы Полк Пяхоты
 - Віленскі Полк Стральцоў — 85-ы Полк Віленскіх Стральцоў
 - Менскі Полк Стральцоў — 86-ы Полк Пяхоты
 
 - 2 Дывізія — 20-я Дывізія Пяхоты
- Слуцкі Полк Стральцоў — 78-ы Полк Пяхоты
 - Беластоцкі Полк Стральцоў — 79-ы Полк Пяхоты
 - Наваградзкі Полк Стральцоў — 80-ы Полк Пяхоты
 
 - 3 Дывізія — 20-я Дывізія Пяхоты
- Сувальскі Полк Стральцоў — 41-ы Сувальскі Полк Пяхоты
 - Лідзкі Полк Стральцоў — 76-ы Лідзкі Полк Пяхоты
 - Гарадзенскі Полк Стральцоў — 81-ы Полк Гарадзенскіх Стральцоў
 
 
Remove ads
Камандаваньне
Камандзіры дывізіі
- ген. Вацлаў Івашкевіч-Рудашанскі з 26 верасьня 1918 да 11 сакавіка 1919
 - ген. Станіслаў Шаптыцкі з 19 сакавіка да чэрвеня 1919
 - ген. Адам Макжэцкі ад чэрвеня да верасьня 1919
 - ген. Юзэф Лясоцкі зь верасьня да 6 сьнежня 1919
 - ген. Ян Жандкоўскі з 6 сьнежня 1919 да 31 ліпеня 1920
 - ген. Стэфан Лятоўр 31 ліпеня 1920
 - ген. падпар. Уладзіслаў Бэйнар з 31 студзеня 1921
 
Сталы памочнік камандзіра дывізіі:
- ген. падпар. Вінцэнты Адынец — з 20 сьнежня 1918
 
Шэфы штабу:
- палк. ГШ Эдмунд Кэслер
 - падпалк. ГШ Ян Кубін — з 1 жніўня 1919 і з 6 красавіка да 7 траўня 1920
 - падпалк. ГШ Адам Наленч Нянеўскі — з траўня да чэрвеня 1920
 - маёр ГШ Уладзіслаў Павежа — з чэрвеня да жніўня 1920
 
Шэф санітарны :
- ген. падпар. лек. Аляксандар Бернатовіч (1918—1919)
 
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
