2-я беларуска-літоўская дывізія

From Wikipedia, the free encyclopedia

2-я беларуска-літоўская дывізія
Remove ads

Другая Беларуска-Літоўская Дывізія (па-польску: 2 Dywizja Litewsko-Białoruska, 2 DLit.-Biał.) — адзінка пяхоты Войска Польскага ў 1919—1921.

Thumb
Адзнака Беларуска-Літоўскай Дывізіі

Гісторыя

Фармаваньне

У кастрычніку 1919 была праведзена рэарганізацыя літоўска-беларускай дывізіі. У выніку было створана дзьве дывізіі пяхоты, якім надалі нумары 1 і 2. Кожная складалася з двух брыгад па два палка стральцоў. У склад 2-й беларуска-дітоўскай дывізіі былі далучаны палкі стральцоў — беластоцкі, лідзкі і ковенскі з былой літоўска-беларускай дывізіі. У лютым-красавіку 1920 быў сфармаваны Слуцкі Полк Стральцоў, які далучылі да Дывізіі.

  • III Брыгада
    • Лідзкі Полк Стральцоў
    • Ковенскі Полк Стральцоў
  • IV Брыгада

Баявыя дзеяньні

2-я беларуска-літоўская дывізія пад час польска-бальшавіцкай вайны займала пазыцыі на польска-летувіскай граніцы. У выніку савецкага наступу ў ліпені 1920 была часткова расьцярушана і сапхнута на тэрыторыю Летувы. Спрабавала перайсьці на Сувальшчыну, але была аточаная летувісамі і інтэрнаваная. Зноў сфармаваная ў тыле фронту.

У Сярэдняй Літве

Пасьля бунту Жалігоўскага III Брыгада ўвайшла ў склад войска Сярэдняй Літвы разам зь 1-й беларуска-літоўскай дывізіяй. IV Брыгада заставалася на тэрыторыі Польшчы.

12 кастрычніка 1921 усе дывізіі і палкі атрымалі нумарацыю згодна ўкладу Войска Польскага. Адначасова дывізіі былі пераведзены ў «мірны стан».

  • 1 Дывізія — 19-я Дывізія Пяхоты
    • Ковенскі Полк Стральцоў — 77-ы Полк Пяхоты
    • Віленскі Полк Стральцоў — 85-ы Полк Віленскіх Стральцоў
    • Менскі Полк Стральцоў — 86-ы Полк Пяхоты
  • 2 Дывізія — 20-я Дывізія Пяхоты
  • 3 Дывізія — 20-я Дывізія Пяхоты
    • Сувальскі Полк Стральцоў — 41-ы Сувальскі Полк Пяхоты
    • Лідзкі Полк Стральцоў — 76-ы Лідзкі Полк Пяхоты
    • Гарадзенскі Полк Стральцоў — 81-ы Полк Гарадзенскіх Стральцоў

Слуцкі і Беластоцкі Палкі Стральцоў ўвайшлі ў склад 20 Дывізіі Пяхоты як 78-ы і 79-ы Палкі Пяхоты зь местам пастою камандваньня ў гарнізоне Баранавічы. Трэцім палком 20-й ДП стаўся 80-ы Полк Пяхоты, які як Наваградзкі Полк Стральцоў ўваходзіў у склад 1-й Беларуска-Літоўскай Дывізіі.

Remove ads

Камандаваньне

  • Камандзір
    • ген. брыг. Мікалай Асікоўскі IX.1920-IX.1921
  • Штаб
    • Шэф штабу
      • падпалк. ГШ Ян Кубін да 18 студзеня 1920
      • маёр ГШ Уладзіслаў Павежа III—V.1921
    • камандзір жандармэрыі
      • падпар. Чэслаў Юзэф Некрашэвіч
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads