1-я дывізія «Янашык»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1-я дывізія «Янашык» (па-славацку: 1. divízia „Jánošík“) — баявая адзінка Першае Славацкае Рэспублікі, утвораная напярэдадні ўварваньня ў Польшчу.
Remove ads
Фармаваньне
Мабілізацыя славацкага войска пачалася 26 жніўня 1939 году. Таксама 26 жніўня ўжо быў выдадзены прыказ на перадысьлякацыю дывізіі на лінію Левача—Сьпішске-Подградзьдзе—Сьпішска-Нова-Вес—Прэшаў. На другі дзень камандоўства дывізіі было накіраванае ў Сьпішску-Нову-Вес. 31 жніўня дывізія была ўзмоцненая 1-ым пяхотным полкам, які быў вылучаны са складу 3-й дывізіі. Таксама да дывізіі далучыўся 6-ы пяхотны полк, які быў ўтвораны ў выніку задзіночаньня 1-га, 3-га і 4-га самастойных батальёнаў. Да гэтага 6-ы пяхотны полк належыў да 2-й дывізіі. Аднак адначасова з дывізіі былі вылучаныя 5-ы пяхотны полк як мабільны рэзэрв і 2-і самастойны батальён, які разам з 5-м і 6-м самастойным батальёнам утварыў 21-ы пяхотны полк у складзе 3-й дывізіі.
Remove ads
Склад
Склад напярэдадні ўварваньня[1]
- Камандовец дывізіі — генэрал другой клясы Антон Пуланіх.
- 1-ы пяхотны полк «Палё» — камандовец падпалкоўнік пяхоты Павэл Куна.
- 4-ы пяхотны полк «Ёзэф» — камандовец падпалкоўнік пяхоты Ладзіслаў Бодзіцкі (з 14 верасьня — маёр пяхоты Эміл Крываш).
- 6-ы пяхотны полк — камандовец маёр пяхоты Мікулаш Маркус.
- 1-ы гарматны полк — камандовец маёр артылерыі Мірка Вэсэл.
Склад на 11 верасьня 1939 году[2]
- Камандоўскі штаб (Сьпішска-Нова-Вес)
- 1-ы пяхотны полк (Сьпішске-Подградзьдзе)
- 4-ы пяхотны полк (Подалінец)
- 6-ы пяхотны полк (Левача)
- 1-ы гарматны полк (Сьпішске-Ўлахі)
- 4-ы гарматны полк (Кежмарак)
- III/2 гарматны дывізіён (Сьміжаны)
- Сапэрныя часткі, часткі сувязі, вялікакаліберныя кулямёты (каля Сьпішскай-Новай-Весі)
Склад на 18 верасьня[3]
- Камандоўскі штаб (Сьпішска-Нова-Вес)
- 4-ы пяхотны полк (Попрад)
- 6-ы пяхотны полк (Грабушыцэ)
- 35-ы пяхотны полк (Левача)
- 1-ы гарматны полк (Сьпішска-Нова-Вес)
- II/4 гарматны дывізіён (дакладна невядома)
- 1-я матарызаваная сапэрная рота (Мэдзілаборцэ)
- Моставае ўсталяваньне ч.1 (Сьпішска-Нова-Вес)
- 1 вялікакаліберны кулямёт супраць лётніцтва (Мэдзілаборцэ)
- Батальён сувязі (Сьпішска-Нова-Вес)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads