104-ы батальён дапаможнай паліцыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

104-ы батальён дапаможнай паліцыі, 104-ы ахоўны паліцэйскі батальён (па-нямецку: SchutzmannschaftsBtl 104) — калябарацыйнае падразьдзяленьне нямецкай дапаможнай «ахоўнай паліцыі» (ням. Schutzpolizei).

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Remove ads

Мінуўшчына

Батальён быў арганізаваны нямецкім акруговым камісарам Берасьцейшчыны напачатку 1943 року. Разьмяшчаўся ў Кобрыні і складаўся з добраахвотнікаў з суседніх населеных пунктаў — Пружаны, Бяроза, Косаў. Колькасны склад дасягаў 1000 жаўнераў[1].

Ачольваў батальён беларус Ляўковіч, лейтэнантамі таксама былі беларусы з Косава Луцэвіч, Гарашчык і іншыя[2]. Аднак неўзабаве ў склад батальёны былі пераведзеныя з Галіччыны 150 прыхільнікаў АУН (р). Яны занялі ўсе ніжэйшыя камандныя пасады, адхіліўшы ад кіраўніцтва беларусаў, і намагаліся ўкраінізаваць беларускіх жаўнераў: уся справаздачнасьць, абвесткі пачалі падавацца па-ўкраінску (дагэтуль — па-беларуску). Пасьля гэтага немцы, вырашыўшы разабрацца ў сытуацыі, зладзілі галасаваньне па нацыянальным складзе ўсяго батальёну, якое дало наступныя вынікі: 91,5% беларусаў і 8,5% украінцаў. Было вырашана, што батальён мусіць захаваць беларускі характар[2].

На ўзбраеньні жаўнеры мелі найчасьцей састарэлыя нямецкія карабіны, а таксама трафэйныя савецкія вінтоўкі, кулямёты і мінамёты. Батальён займаўся аховай шлюзаў Каралеўскага каналу, браў удзел у вайсковых апэрацыях супраць партызанаў; ладзілася навучаньне валоданьню зброяй, барацьбе супраць танкаў і іншай цяжкай зброі.

4 рота батальёну ў сярэдзіне студзеня 1943 ладзіла антыпартызанскія апэрацыі ў раёне Століна. Яна налічвала 147 жаўнераў, зь якіх 60 палякаў, 71 беларус і 16 украінцаў. 8 лютага 1943 частка аддзелу на чале з унтэр-афіцэрам Мікалаем Куніцкім ў ходзе пацыфікацыйнай апэрацыі ў вёсцы Воўчын зьліквідавала нямецкі камандзірскі склад з 16 чалавек і далучылася да савецкага партызанскага аддзелу імя Васіля Чапаева[3].

У траўні 1943 року батальён быў перадысьлякаваны ў Дарагічын. Пасьля аднае з апэрацыяў супраць савецкіх партызанаў ўкраінцы, якія прымалі ўдзел у акцыі, дэзэртыравалі, далучыўшыся да паўстанцкага руху[2]. Пасьля гэтага немцы расфармавалі 104-ы батальён. Былыя стральцы Палескай Сечы Тараса Бульбы-Бараўца ўвайшлі ў склад 105-га ахоўнага батальёну ў Сарнах, а астатнія жаўнеры былі ўключаныя ў склад іншых беларускіх батальёнаў шуцманшафт[1].

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads