14-я асобная мэханізаваная брыгада (Украіна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

14-я асобная мэханізаваная брыгада (Украіна)
Remove ads

14-я асобная мэханізаваная брыґада (па-ўкраінску: 14-та окрема механізована бригада) — злучэньне Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны. Сфармаванае 1 сьнежня 2014 року з рэшткаў расфармаванае 51-е мэханізаванае брыґады й новых мабілізаваных.[1] Наваствораная частка ўзнагароды і ганаровыя назвы 51-е брыґады не ўспадкавала.[2] Па памеры большая за 51-ю брыґаду, што ў сваю чаргу была самаю шматлікаю ў складзе Сухапутных войскаў Украіны.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пасьля разлютаваных летніх баёў 2014 року на Данбасе, было прынятае рашэньне расфармаваць 51-ю мэханізаваную брыґаду. Брыґада ўдзельнічала ў вызваленьні Лісічанску, Севераданецку, Рубежнага, Мар’інкі, Краснагораўкі, баях на Савур-Магіле ды Дэбальцавым.

У канцы 2014 року пачалося фармаваньне 14-е мэханізаванае брыґады. У яе склад увайшлі 120 афіцэраў расфармаванае 51-е мэханізаванае брыґады, і вайсковаслужбоўцы па кантракту. З 51-е брыґады ў поўным складзе перайшлі рэактыўна-артылерыйскі дывізіён, танкавы батальён, супрацьтанкавая батарэя й рамонтна-аднаўленчы батальён. Танкавы батальён аьрымаў новыя танкі зь Львоўскага БТРЗ.[3]

Камандзір 14-е брыґады — палкоўнік Аляксандар Жакун, які да гэтага камандаваў 13 БТрА. Месца дысьлякацыі брыґады — места Уладзімер.[4]

Да складу 14-е брыґады ўвайшоў 1-ы батальён тэрытарыальнае абароны «Валынь», што быў пераназваны перад тым у 99-ы асобны матапяхотны батальён. Колкасьць батальёну — 450 асобаў з Валынскае вобласьці.[5]

4 ліпеня 2017 року на Луганшчыне адбыліся вайсковыя навучаньні з ужываньнем тэхнікі дыстанцыйнага разьмінаваньня УР-77. Да заняткаў прыцягваліся інжынэрныя падрозьдзелы апэратыўна-тактычнае ґрупоўкі «Луганск», у прыватнасьці 14 АМБр[6].

Спаборніцтва

Лепшы танкавы зьвяз Узброеных Сілаў Украіны 2016

У жніўні 2016 року танкавы зьвяз 14 асобнае мэханізаванае брыґады апэратыўнага камандаваньня «Захад», пад камандаваньнем капітана Рамана Багаева, стаў найлепшым у Сухапутных войсках, а ў верасьні таго ж року — Сухапутных Войскаў УСУ. Пераможцы здолелі абыйсьці супернікаў з чыста «танкавых» 1-е ды 17-е брыґадаў[7][8].

Так, зьвяз капітана Рамана Багаева на сваіх штатных Т-64БВ спачатку перамог у конкурсе на лепшы танкавы зьвяз Сухапутных войскаў Узброеных Сілаў Украіны, абыйдучы у тым ліку экіпажы на БМ «Булат». Ва ўпартай барацьбе першае месца і пераходны прыз — металёвую мадэль танка, заваявалі вайсковаслужбоўцы 14 АМБр апэратыўнага камандаваньня «Захад» з Уладзімер-Валынскага, другое месца — у гаспадароў турніру 1-е асобнае танкавае брыґады апэратыўнага камандаваньня «Поўнач», а ганаровае трэцяе месца занялі прадстаўнікі 17-е асобнае танкавае брыґады з Крывога Рогу[9].

А ў верасьні 2016 року, напярэдадні Дня танкістаў, танкісты 14 АМБр, занялі першае месца ўжо на міжнародным конкурсе «Лепшы танкавы зьвяз Узброеных Сілаў Украіны»[9].

Цягам тыдня танкісты Сухапутных войскаў, Вайскова-Марскіх Сілаў ды Высокамабільных дэсантных войскаў дэманстравалі майстэрства, дужаючыся ганаровае званьне лепшага танкавага зьвязу Ўзброеных Сілаў Украіны ды перамогу з асобных прафэсійных намінацыяў[9].

Па выніках спаборніцтваў 2 месца — за зьвязам 36 асобнае брыґады марское пяхоты ВМС, а «бронза» — у актывы танкістаў 80 асобнае дэсантна-штурмавое брыґады ВДВ, што выступалі на танках Т-80БВ[9].

Танкавыя спаборніцтвы «Моцная Эўропа» 2017

Thumb
Каманда Ўкраіны на цырымоніі адкрыцьця танкавых спаборніцтваў «Моцная Эўропа» 2017 року

Танкісты 14-е мэханізаванае брыґады на мадэрнізаваных Т-64БВ прадстаўлялі Ўкраіну на міжнародных танкавых спаборніцтвах краінаў АПАД Танкавыя спаборніцтвы «Моцная Эўропа»-2017 (па-ангельску: Strong Europe Tank Challenge), якія былі праведзеныя на паліґоне Графэнфэр (па-нямецку: Grafenwöhr) у Нямеччыне[8][10].

На папярэдніх спаборніцтвах Strong Europe Tank Challenge 2016 перамог падразьдзел зь Нямеччыны на Leopard 2A6, другое месца заняла Данія на Leopard 2А5, трэцяе — падразьдзел з Польшчы, які таксама выступаў на танках Leopard 2А5. Злучаныя Штаты, якія выстаўлялі два зьвязу на танках M1A2 Abrams, у лік прызэраў не ўвайшлі[8].

Танкавыя змаганьні «Моцная Эўропа» 2018

Thumb
Падрыхтоўка да танкавых змаганьняў «Моцная Эўропа» ў 2018 годзе

19 красавіка 2018 року на Роўненскім паліґоне прайшоў завяршальны этап падрыхтоўкі танкавага падразьдзелу да міжнародных спаборніцтваў Strong Europe Tank Challenge, які складаўся ў прыстрэлцы ўзбраеньня баявых машынаў і канчатковай дапрацоўцы прадстаўнікамі завода вытворцы. У гэтым годзе ўкраінцы выступацьмуць на танках Т-84У «Аплот», якія прайшлі рамонт і мадэрнізацыю на Заводзе імя Малішава[11][12].

Перад тым танкісты ўзялі ўдзел у шматнацыянальных навучаньнях «Combined Resolve X». Разам зь імі ў навучаньнях брацьме удзел рота 79-е асобнае дэсантна-штурмавое брыґады[13].

Па выніках спаборніцтваў ўкраінская каманда заняла апошняе 8 месца, хоць і зь невялікім адставаньнем.[14]

Remove ads

Структура

  • кіраваньне (штаб)
  • мэханізаваны батальён
  • мэханізаваны батальён
  • мэханізаваны батальён
  • танкавы батальён
  • зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізіён
  • брыґадная артылерыйская ґрупа:
    • батарэя кіраваньня ды артылерыйскае выведкі
    • самаходны артылерыйскі дывізіён 2С3М «Акацыя»
    • самаходны артылерыйскі дывізіён 2С1 «Гвазьдзік»
    • рэактыўны артылерыйскі дывізіён БМ-21 «Град»
    • супрацьтанкавы артылерыйскі дывізіён МТ-12 «Рапіра»
  • рота снайпэраў
  • выведвальная рота
  • вузел сувязі
  • рота радыёэлектроннае барацьбы
  • радыёлякацыйная рота
  • ґрупа інженерного забезпечення
  • рота РХБ аховы
  • батальён матэрыальна-тэхнічнага забесьпячэньня
  • рамонтна-аднаўленчы батальён
  • мэдычная рота
  • камэнданцкі зьвяз
Remove ads

Камандаваньне

  • 2014—2018 — палкоўнік Аляксандар Жакун[1]
  • з чэрвеня 2018 — палкоўнік Сяргей Войчанка[15]

Страты

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads