Апэратыўнае камандаваньне «Захад»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апэратыўнае камандаваньне «Захад» (па-ўкраінску: Оперативне командування «Захід») — апэратыўнае аб’яднаньне Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны ў заходняй частцы тэрыторыі Ўкраіны. Кіраваньне АК «Захад» (в/ч А0796), што месьціцца ў месьце Роўна, паходзіць ад кіруючых орґанаў 13-а армейскага корпусу.
Тэрыторыя адказнасьці: вайскова-сухапутная зона «Захад» — Валынскае, Закарпацкае, Івана-Франкоўськае, Львоўскае, Ровенскае, Тарнопальскае, Хмяльніцкае ды Чарнавіцкае вобласьцей.[1]
Remove ads
Гісторыя
З адраджэньнем украінскага войска з набуттям незалежнасьці на тэрыторыі Ўкраіны існавала 3 савецкія вайсковыя акругі: Кіеўская, Адэская й Прыкарпацкая. Прыкарпацкая вайсковая акруга была створаная ў ліпені 1945 року.
У 1997 годзе на ґрунце Прыкарпацкае вайсковае акругі было створанае Заходняе апэратыўнае камандаваньне (в/ч А3347), орґаны кіраваньня якога мясьціліся ў Львове.[2]
Зонаю адказнасьці Заходняга апэратыўнага камандаваньня была вызначаная тэрыторыя Віньніцкае, Валынскае, Закарпацкае, Івана-Франкоўскае, Львоўскае, Ровенскае, Тарнопальскае, Хмяльніцкае й Чарнавіцкае вобласьцей.[3]
Адпаведна з Канцэпцыяю рэфармаваньня й разьвіцьця Ўзброеных Сілаў Украіны на пэрыяд да 2017 року, сумеснаю Дырэктываю Міністэрства абароны Ўкраіны ды Ґенэральнага штабу Ўзброеных Сілаў Украіны ад 2 верасьня 2013 року 13 армейскі корпус перафармаваны ў Апэратыўнае камандаваньне «Поўнач».
Орґаны кіраваньня месьцяцца ў Роўным (в/ч А0796), (камандзір 13 АК стаў кіраўніком АК «Поўнач»)[4].
Кіраваньне Заходняга апэратыўнага камандаваньня ў Львове было разфармаванае ў жніўні 2015 року.
З 1 красавіка 2015 року на ґрунце колішняга тэрытарыальнага кіраваньня «Поўнач» у Чарнігаве (в/ч А4583) створанае [[апэратыўнае камандаваньне «Поўнач», а орґанам кіраваньня ў Роўным падпарадкаванае навастворанае Апэратыўнае камандаваньне «Захад».
Remove ads
Вайсковыя падразьдзелы
У склад АК «Захад» уваходзяць:[5]
- Падразьдзелы забесьпячэньня баявое дзейнасьці:
146 камандна-выведвальны цэнтар (А1590 Роўна)[7]
- Рэґіянальны цэнтар радыёэлектроннае выведкі[8] (А0508 Броды)
- 71 манеўраны цэнтар РЕР (А2042 Ковель)
- 84 асобны цэнтар РЕР (А1567 Вінаградаў)
- 99 асобны цэнтар РЕР (А0753 Сарабрыя)
- 201 асобная рота радыёэлектроннае барацьбы
55 асобны полк сувязі (А1671 Роўна)
703 асобны полк апэратыўнага забесьпячэньня (А3817 Самбар)
- 146 асобны рамонтна-аднаўляльны полк (А2562 Золачаў)
- 224 асобны аўтамабільны батальён (А2375 Шапятоўка)
- 394 асобны батальён аховы й абслугоўваньня (А4240 Роўна)
182 асобны батальён забесьпячэньня
- 233 агульнавайсковы паліґон (А4152 Малая Любаша)
- іншыя адмысловыя часткі ды часткі забесьпячэньня
- вайсковыя камісарыяты
- Падразьдзелы тэрытарыяльнае абароны:
- 100 брыґада тэрытарыяльнае абароны (кадру)
- 101 брыґада тэрытарыяльнае абароны (кадру)
- 102 брыґада тэрытарыяльнае абароны (кадру)
- 103 брыґада тэрытарыяльнае абароны (кадру)
- 104 брыґада тэрытарыяльнае абароны (кадру)
- 105 брыґада тэрытарыяльнае абароны (кадру)
- 106 брыґада тэрытарыяльнае абароны (кадру)
- 107 брыґада тэрытарыяльнае абароны (кадру)
Remove ads
Камандаваньне
Прыкарпацкае вайсковае акругі (Заходняга апэратыўнага камандаваньня)
- ґенэрал-лейтэнант Валеры Сьцяпанаў (1992—1992)
- ґенэрал-палкоўнік Васіль Сабкоў (1993—1994)
- ґенэрал-палкоўнік Пятро Шуляк (1994—1998)
- ґенэрал-палкоўнік Сяргей Чарнілеўскі (1998—1999)
- ґенэрал-палкоўнік Мікола Пятрук (2003—2004)
- ґенэрал-лейтэнант Міхайла Куцын (2004—2010)
- ґенэрал-маёр Віктар Ганушчак (т.в.о.) (2010)
- ґенэрал-лейтэнант Юры Думанскі (2010—2012)
Камандаваньне 13 армейскага корпусу (апэратыўных камандаваньняў «Поўнач» ды «Захад»)
- ґенэрал-лейтэнант Аляксандар Затынайка (серпень 1993 — сакавік 1996)
- ґенэрал-лейтэнант Мікола Пятрук (сакавік 1996 — ?2000)
- ґенэрал-лейтэнант Сяргей Кірычэнка (жнівень 2000 — красавік 2002)
- ґенэрал-лейтэнант Міхайла Куцын (красавік 2002 — красавік 2004)
- ґенэрал-лейтэнант Генадзь Вараб’ёў (красавік 2004 — травень 2006)
- ґенэрал-лейтэнант Сяргей Гарошнікаў (травень 2006 — сакавік 2011)
- ґенэрал-маёр Сяргей Папко (верасень 2011 — ліпень 2012)
- ґенэрал-лейтэнант Ігар Калесьнік (ліпень 2012 — травень 2015)
- Кіраўнік АК «Захад»
- ґенэрал-лейтэнант Ігар Даўгань (травень 2015 — сакавік 2017)[9]
- ґенэрал-маёр Аляксандар Паўлюк (з сакавіка 2017 — красавік 2020)[10]
- ґенэрал-маёр Сяргей Шаптала (з красавіка 2020 — па суч. час)
- Кіраўнікі штабу — першыя намесьнікі кіраўніка АК «Захад»
- ґенэрал-маёр Валеры Залужны (2017)[11]
- палкоўнік Уладзімер Міранюк (2019)
- палкоўнік Аляксандар Сялецкі (2019 — па суч. час)[12][13]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads