18-я армія (Нямецкая імпэрыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

18-я армія (Нямецкая імпэрыя)
Remove ads

18-я а́рмія (па-нямецку: 18. Armee / Armeeoberkommando 18 / A.O.K. 18) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню імпэрскай Нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны. Была сфармавана 22 сьнежня 1917 году ў Францыі на базе групы арміяў Войрша. Удзельнічала толькі ў баявых дзеяньнях на Заходнім фронце.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя баявых дзеяньняў

18 армія была адной з трох арміяў (разам з 17-й і 19-й), якія былі ўтвораны напрыканцы 1917 (пачатку 1918) году з войскаў, якія былі перакінутыя з Усходняга фронту. Яны павінны былі прыняць удзел у Вясновым наступе Людэндорфа. Немцы адчувалі, што гэта адзіны шанц для перамогі да таго, як прыбудзе вялікая армія зь неабмежаванымі рэсурсамі з ЗША. Таксама немцы мелі часовую перавагу над супернікамі, у 50 дывізіяў якія яны зьнялі з Усходняга фронту пасьля падпісаньня Берасьцейскага міру.

Пад канец вайны ўваходзіла ў склад групы арміяў Кронпрынца.

Remove ads

Баявы склад на 30 кастрычніка 1918 году

  • І баварскі корпус (Генэрал ад артылерыі Максымільян Рытэр фон Гён)
  • Рэзервовы XXVІ корпус (Генэрал-лейтэнант Оскар фон Ватэр)
  • Рэзервовы XVIIІ корпус (Генэрал-лейтэнант Людвіг Зыгэр)
  • XІV корпус (Генэрал-лейтэнант Фрыдрых фон Гантард)

Камандуючыя

18-я армія ўвесь свой час існаваньня была пад камандаваньнем генэрала ад інфантэрыі Оскара фон Гут’ера.

Літаратура

  • Cron, Hermann (2002). Imperial German Army 1914–18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937]. Helion & Co. ISBN 1-874622-70-1.
  • Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads