Група арміяў Леапольда Баварскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гру́па а́рміяў Леапо́льда Бава́рскага (па-нямецку: Heeresgruppe Prinz Leopold von Bayern) — вайсковае аб’яднаньне нямецкай імпэрскай арміі падчас Першай сусьветнай вайны. З 29 жніўня 1916 году была перайменавана ў Групу арміяў Войрша.
Remove ads
Гісторыя
Удзельнічала ў баявых дзеяньнях супраць Расейскай імпэрыі ў пэрыяд з 5 жніўня 1915 да 15 сьнежня 1917 году.
Была ўтворана пасьля ўзяцьця Варшавы 9-й арміяй начале Прынца Леапольда Баварскага. Група арміяў складалася толькі зь 9-й арміі і армейскай групоўкі «Войрш». Калі ў ліпені 1916 году 9-я армія была распушчана для далейшага стварэньня ўжо на Балканах, кіраўніцтва групы арміі захавалася, але ўжо пад камандаваньнем генэрала Рэмус фон Войрша, Прынц Леапольд Баварскі стаў Вярхоўным галоўнакамандуючым на Ўсходзе.
Група арміяў была распушчана 15 сьнежня 1917 году.
Remove ads
Склад
- 9-я армія (фэльдмаршал Леапольд Баварскі): да ліпеня 1916 году
- Армейскае падразьдзяленьне Войрша
Камандуючыя
- Фэльдмаршал Леапольд Баварскі (да ліпеня 1916 году)
- Генэрал ад інфантэрыі Рэмус фон Войрш
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads