20th Century Studios
кінастудыя ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
20th Century Studios[a][b] (кінааб’яднаньне «Дваццатае стагодзьдзе Фокс») — адна з шасьці найвялікшых амэрыканскіх кінастудыяў, якая зьяўляецца даччынай кампаніяй 21st Century Fox. Займаецца таксама вытворчасьцю тэлефільмаў.
Кампанія заснаваная 31 траўня 1935 году[2] ў выніку зьліцьця дзьвюх студыяў: Fox Film Corporation, заснаванай у 1915 годзе Ўільямам Фоксам, і Twentieth Century Pictures, заснаванай у 1933 годзе Дэрылам Ф. Занукам, Джозэфам Шэнкам, Рэймандам Грыфітам і Ўільямам Гетцам.
Remove ads
Дзейнасьць
Кампанія атрымала назву The Twentieth Century-Fox Film Corporation і пачала дзейнасьць 31 траўня 1935 году[2]. Першым прэзыдэнтам аб’яднанага кінатрэсту стаў Джозэф Шэнк. Кінавытворчасьцю фактычна займаўся Дэрыл Занук. Напачатку 1950-х гадоў пасьля трыюмфу ў пракаце пеплуму «Плашчаніца» ён абвясьціў пра пераход на шырокаэкранную тэхналёгію CinemaScope.
У 1970-я гады студыя 20th Century Fox выступіла ў ролі лякаматыву новай эры блёкбастараў, прафінансаваўшы стварэньне кінасагі «Зорныя войны». Дзеля праектаў у вобасьці незалежнага кіно ў 1994 годзе было заснаванае падразьдзяленьне Fox Searchlight.
У 2009 годзе пад эгідай 20th Century Fox, фармат 3D быў вернуты ў камэрцыйную вытворчасьць (фільм «Аватар»).
Remove ads
Крынціы
Заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads