3-я армія (Нямецкая імпэрыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

3-я армія (Нямецкая імпэрыя)
Remove ads

3-я а́рмія (па-нямецку: 3. Armee / Armeeoberkommando 3 / A.O.K. 3) — вайсковае аб’яднаньне армейскага узроўню Імпэрскай Нямецкай Арміі падчас Першай сусьветнай вайны.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя баявых дзеяньняў

Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 году на базе IІ Армейскай Інспэкцыі. У склад уваходзілі часткі, ў асноўным скамплектаваныя з саксонцаў.

Thumb
Мапа плану Шліфэна

Удзельнічала ў баявых дзеяньнях у складзе Заходняга фронту.

3-я армія ад пачатку Першай сусьветнай вайны ўдзельнічала ў Прыгранічнай бітве. Асабліва вызначылася ў баях пры Дзінане і Шарлеруа. Таксама аддзелы 3-й арміі ўдзельнічалі ў баях за Рэймс, падчас якіх горад быў моцна зьнішчаны. Армія ўдзельнічала ў бітва на Марне і на Эне. Аддзелы 3-й арміі пасьпяхова адбівалі ўсе атакі войскаў Антанты ў 1915 годзе. Таксама армія прымала ўдзел ў Бітве Нівэля. 3-я армія ўдзельнічала ў вясновым наступе і панесла цяжкія страты напрыканцы 1918 году ў баях з амэрыканскай арміяй.

Remove ads

Баявы склад на 1914 год

  • XI Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Ота фон Плюскаў)
  • XII (1-ы Каралеўскі Саксонскі) Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Карл д'Эльса)
  • XIX (2-гі Каралеўскі Саксонскі) Корпус (Генэрал ад кавалерыі Максыміліян фон Лафэрт)
  • XII (Каралеўскі Саксонскі) Рэзэрвовы корпус (Генэрал ад артылерыі Ханс фон Кірхбах)

Камандуючыя

  • Генэрал-палкоўнік Макс фон Хаўзэн (2.8.1914 — 12.9.1914)
  • Генэрал ад кавалерыі Карл фон Эйнэм (12.9.1914 — 18.1.1919)

Глядзіце таксама

  • Баявы расклад Германскай імпэрскай арміі ў 1914 годзе

Вонкавыя спасылкі

Літаратура

  • Hermann Cron: Geschichte des Deutschen Heeres im Weltkriege 1914—1918. Siegismund, Berlin 1937 (Geschichte der Königlich Preußischen Armee und des Deutschen Reichsheeres 5).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads