Камэта Біелы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камэта Біелы (афіцыйная назва — 3D/Biela) — згубленая кароткапэрыядычная камэта, якую адкрыў у 1826 годзе аўстрыйскі астраном-аматар Вільгэльм фон Біела.
Біела вывучыў камэту падчас праходжаньня пэрыгелію ў 1826 годзе і вылічыў яе паўвось. Камэта апынулася кароткапэрыядычнаю з пэрыядам 6,6 году. Была знойдзена яе тоеснасьць з камэтамі, якія назіраліся ў 1772 годзе Шарлем Мэсье і ў 1805 годзе Жанам-Люі Понс. Гэта была трэцяя (на той момант) камэта, для якой вынайшлі пэрыядычнасьць, пасьля камэт Галея і Энке.
У 1846 годзе быў выяўлены падзел камэты на дзьве часткі, якія разышліся да 1852 на 2,8 млн км. Па іх руху вызначылі вагу камэты ў 4×10−7 вагі Зямлі.
Апошні раз камэта Біелы назіралася ў 1852 годзе. Пасьля 1852 году выявіць камэту не атрымалася. 27 лістапада 1872 году назіраўся багаты мэтэорны дождж (3000 мэтэораў у гадзіну), радыянт якога знаходзіўся ў пункце скрыжаваньня арбіты камэты Біелы зь зямной арбітай. Гэты мэтэорны дождж стаў вядомы як Андрамэдыды (Біеліды), і быў зьвязаны з разбурэньнем камэты. Пазьней мэтэоры назіраліся на працягу ўсяго XIX стагодзьдзя, а пасьля зьніклі.
Магчыма, камэты 207P/NEAT і 3D/Біелы ў мінулым былі адной камэтаю, бо іх арбіты падобныя[1].
Існуе спэкулятыўная вэрсія, быццам бы часткі камэты Біелы 8 кастрычніка 1871 году стаіся падставаю Пэштыскага, Порт-Гуронскага і Вялікага Чыкаскага пажараў.[2] Але доказаў гэтага няма.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads