Шарль Мэсье
францускі астраном From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шарль Мэсье (па-француску: Charles Messier, 26 чэрвеня 1730, Баданвілер, Францыя — 12 красавіка 1817, Парыж, Францыя) — францускі астраном, чалец Парыскай акадэміі навук з 1770 году. Мэсье сыстэматычна вёў пошукі новых камэтаў. У 1763—1802 гады ён адкрыў 13 камэтаў, у тым ліку кароткапэрыядычную камэту D/1770 L1, старое абазначэньне якой ёсьць 1770 I, названую пазьней імем расейскага навукоўца Андрэя Лекселя[7]. Ён таксама склаў каталёг туманнасьцяў і зорных скупнасьцяў, які атрымаў назву ад імя астранома. Першае выданьне каталёгу выйшла ў 1774 годзе і ўтрымлівала 45 аб’ектаў. Другое выданьне каталёгу, якое пабачыла сьвет у 1781 годзе, утрымлівала 103 аб’екты. Сучасная ягоная вэрсія зьмяшчае 110 аб’ектаў, зь якіх больш за 60 былі адкрыты самім Мэсье.
У гонар Мэсье названы кратэр на Месяцы ў Моры Багацьця й астэроід 7359 Мэсье.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads