5-я армія (Нямецкая імпэрыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
5-я а́рмія (па-нямецку: 5. Armee / Armeeoberkommando 5 / A.O.K. 5) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню Імпэрскай Нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны.
Remove ads
Гісторыя баявых дзеяньняў
Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 году на базе VII армейскай інспэкцыі.

Удзельнічала ў баявых дзеяньнях у складзе Заходняга фронту.
Пачала свой наступ на Бэльгію, рухаючыся да францускай граніцы. 21 жніўня падразьдзяленьні 5-й арміі ўдзельнічалі ў баях каля Шарлеруа. Удзельнічала ў пагранічнай бітве, дзе ў Ардэнскай апэрацыі разьбіла 3-ю францускую армію.
Пасьля пагранічнай бітвы часткі арміі былі перакінутыя пад Вэрдэн. 5-я армія прымала актыўны ўдзел у цяжкіх баях за Вэрдэн у 1916 годзе. Пад час той бітвы панесла вельмі адчувальныя страты.
У 1918 годзе армія ўдзельнічала ў баях на Сэн-Міёльскім выступе і ў Мёз-Аргонскай апэрацыі. Напрыканцы вайны ўваходзіла ў склад групы арміяў Гальвіца.
Remove ads
Баявы склад на 1914 год
- V Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Герман фон Странц)
- XIII (Каралеўскі Вюртэмбэргскі) Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Макс фон Фабэк)
- XVI Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Бруна фон Мудра)
- V Рэзэрвовы корпус (Генэрал ад інфантэрыі Эрых фон Гюндзэль)
- VI Рэзэрвовы корпус (Генэрал ад інфантэрыі Конрад фон Гёслер)
Камандуючыя
- Генэрал-маёр (з 27.01.1915 — генэрал-лейтэнант) Кронпрынц Вільгельм (2.8.1914—30.11.1916)
- Генэрал ад інфантэрыі Эвальд фон Лохаў (30.11.1916—17.12.1916)
- Генэрал ад артылерыі Макс фон Гальвіц (17.12.1916—27.9.1918)
- Генэрал ад кавалерыі Георг фон дэр Марвіц (27.9.1918—30.1.1919)
Літаратура
- Cron, Hermann (2002). Imperial German Army 1914-18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937]. Helion & Co. ISBN 1-874622-70-1.
- Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.
Вонкавыя спасылкі
- Die höchsten Kommandostellen des Heeres. auf www.deutsche-kriegsgeschichte.de (Stand: 16. April 2010)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads