6-я армія (Нямецкая імпэрыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

6-я армія (Нямецкая імпэрыя)
Remove ads

6-я а́рмія (па-нямецку: 6. Armee / Armeeoberkommando 5 / A.O.K. 6) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню Імпэрскай Нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя баявых дзеяньняў

Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 году на базе IV армейскай інспэкцыі.

Thumb
Мапа пляну Шліфэна

Удзельнічала ў баявых дзеяньнях у складзе Заходняга фронту. Удзельнічала ў пагранічнай бітве. Яе часткі асабліва вызначыліся пры баях у Лятарынгіі. Да 25 жніўня войскі 6-й і 7-й нямецкіх армій цалкам адкінулі наступаючых французаў на іх пачатковыя пазыцыі. Пасьля станаўленьня пазыцыйнага фронту часткі 6-й арміі займалі пазыцыі ў Паўночнай Францыі. Аддзелы 6-й армі папалі пад першую газавую атаку брытанскіх войскаў у Першай сусьветнай вайне (24 верасьня 1915 году.

Таксама часткі ўдзельнічалі ў адбіцьці наступу ангельскіх і канадзкіх войскаў у красавіку 1917 году. А ў бітве пры Вімі 6-я армія панесла страты ў 20 000 чалавек і была адкінутая ад горнага сьцягу Канадзкім корпусам.

У 1918 годзе прымала ўдзел у бітве на Лісе.

Напрыканцы вайны ўваходзіла ў склад групы армій Рупрэхта Баварскага.

Remove ads

Баявы склад на 1914 год

  • XXI Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў)
  • I Баварскі Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Оскар Рытар унд Эдлер)
  • II Баварскі Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Карл Рытар фон Марціні)
  • III Баварскі Корпус (Генэрал ад кавалерыі Людвіг фон Гэбсатэль)
  • I Баварскі Рэзэрвовы корпус (Генэрал ад інфантэрыі Карл фон Фасбэндэр)

Камандуючыя

  • Генэрал-палкоўнік (з 23 ліпеня 1916 году генэрал-фэльдмаршал) Рупрэхт Баварскі (2.8.1914—28.08.1916)
  • Генэрал-палкоўнік Людвіг фон Фалькенхаўзэн (28.08.1916—23.04.1917)
  • Генэрал ад інфантэрыі Ота фон Белаў (23.04.1917—9.9.1917)
  • Генэрал ад інфантэрыі Фердынанд фон Куаст (9.9.1917—18.01.1919)

Літаратура

  • Cron, Hermann (2002). Imperial German Army 1914-18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937]. Helion & Co. ISBN 1-874622-70-1.
  • Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads