7-ы саксонскі корпус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
7-ы саксо́нскі ко́рпус — вайсковае фармаваньне Саксоніі ў складзе войска Напалеона ў 1812 року.
Ваенныя дзеяньні
Быў прызначаны дзеля ўтрыманьня на Літве і Валыні наступальных дзеяньняў расейскай 3-й Заходняй абсэрвацыйнай арміі Аляксандра Тармасава. Аднак пасьля першых паразаў быў падпарадкаваны корпусу аўстрыйскага князя Шварцэнбэрга.
Увосень 1812, пасьля падыходу Дунайскай арміі адмірала Чычагова сілы Шварцэнбэрга і Рэнье адышлі на тэрыторыю Вялікага герцагства Варшаўскага. 30 студзеня 1813 року князь Шварцэнбэрг бяз бою здаў Варшаву і сышоў у Галіцыю, а Рэнье — да Калішу, дзе 13 лютага быў нагнаны корпусам генэрала Вінцынгеродэ і, атрымаўшы значныя страты, адышоў да Дрэздэну, а пасьля ў Парыж.
Remove ads
Склад

Камандуючы генэрал дывізыі Жан-Люі-Эбэнэзэр Рэнье.
Агулам: 15 724 чалавекі. Паводле іншых крыніцаў колькасьць складала 19 334 чалавекі, аднак рэальна ў баёх удзельнічалі меней[1].
Каля 50 гармат ва ўсіх карпусах разам.
21-я дывізія
Генэрал-лейтэнант Ле Кок(de).
- Брыгада генэрал-маёра фон Штындэля
- грэнадэрскі батальён Лібэнаў
- пяхотны полк прынца Фрыдэрыка (2 батальёны)
- пяхотны полк прынца Клемэнса (2 батальёны)
- Брыгада генэрал-маёра фон Ностыца
- 1-ы полк лёгкай пяхоты (2 батальёны)
- пяхотны полк прынца Антона (2 батальёны)
- Артылерыя маёра фон Гросмана
- батарэя палявой артылерыі «Руўруа» (6 гарматаў)
22-я дывізія

Генэрал-лейтэнант фон Функ(de) (першапачаткова генэрал-маёр Гутшміт).
- Брыгада генэрал-маёра фон Кленгеля
- грэнадэрскі батальён фон Браўзэ(de)
- каралеўскі пяхотны полк (2 батальёны)
- пяхотны полк Нісмойшэля (2 батальёны)
- Брыгада генэрал-маёра фон Сара
- грэнадэрскі батальён фон Шпігеля (першапачаткова Эйхэльбэрга)
- грэнадэрскі батальён Ангера
- 2-і полк лёгкай пяхоты (2 батальёны)
- Артылерыя
- 2-я конная батарэя «Гільлер» (6 гармат)
- 3-я палявая батарэя «Баніё» (6 гармат)
Кавалерыйскі корпус
Генэрал-лейтэнант фон Тыльман(de).
- 23-я брыгада лёгкай кавалерыі генэрал-маёра фон Габленца
- саксонскі гусарскі полк (8 швадронаў)
- легкаконны(fr) полк Поленца (4 швадроны)
- полк уланаў прынца Клемэнса (4 швадроны)
- 1-я конная батарэя «фон Рот» (6 гармат)
Артылерыйскі корпус
Маёр Аўэнмюльлер.
- 1-я пешая батарэя «фон Браўзэ» (12 гармат)
- 2-я пешая батарэя «Зонтаг» (12 гармат)
Remove ads
Глядзіце таксама
- Аўстрыйскі дапаможны корпус
- Вялікая армія
- Вайна 1812 году на Пружаншчыне
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads