Аўстрыйскі дапаможны корпус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўстрыйскі дапаможны корпус
Remove ads

Аўстры́йскі дапамо́жны ко́рпус (па-нямецку: Österreichische Hilfskorps, па-француску: Corps Auxiliaire Autrichien) — вайсковае фармаваньне Аўстрыйскай імпэрыі ў складзе войска Напалеона ў 1812 року.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...

Паводле ўмоваў Парыскае саюзнае дамовы (14 сакавіка 1812) Аўстрыя была вызваленая ад удзелу ў войнах Францыі супраць Ангельшчыны і на Пірэнэйскім паўвостраве, аднак абавязвалася ў выпадку вайны з Расеяй выставіць дапаможны корпус. Ён меў знаходзіцца пад даводзтвам аўстрыйскага генэрала, але дзейнічаць паводле дырэктываў Напалеона[1].

Remove ads

Ваенныя дзеяньні

Корпус Шварцэнбэрга па першапачатковай задумцы Напалеона прызначаўся для абароны Варшаўскага герцагства. Аднак неўзабаве пасьля пачатку баявых дзеяньняў у Беларусі аўстрыйцы былі накіраваныя на дапамогу саксонскаму 7-му корпусу Рэнье[2] супраць 3-й рэзэрвовай арміі генэрал ад кавалерыі Аляксандра Тармасава. Увосень 1812, пасьля падыходу Дунайскай арміі адмірала Чычагова сілы Шварцэнбэрга і Рэнье адышлі на тэрыторыю Вялікага герцагства Варшаўскага. 30 студзеня 1813 року князь Шварцэнбэрг бяз бою здаў Варшаву і сышоў у Галіцыю, а Рэнье — да Калішу. Страты аўстрыйскага дапаможнага корпусу ў расейскай кампаніі склалі каля 7000 чалавек[3].

Remove ads

Склад

Thumb
Карл Філіп цу Шварцэнбэрг

Камандуючы генэрал ад кавалерыі князь Карл Філіп Шварцэнбэрг, герцаг Крумадзкі. Начальнік штабу генэрал-маёр Ёзэф Ксавэр фон Штутэргайм.

Агулам: 27 батальёнаў, 44 швадроны, 60 гарматаў — 30 900 чалавек[3].

Дывізія цэнтру

Thumb
Вінчэнца Фэдэрыка Б’янкі

Фэльдмаршал-лейтэнант барон Фрэдэрык Б’янкі(de).

  • Брыгада генэрал-маёра ляндграфа фон Гэсэн-Гомбургу(de)
    • 2-і пяхотны полк Гільлера (вугорскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Торры
    • 33-і пяхотны полк Кальлярэда-Мансфэльда (вугорскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Давід фон Андрасі(de)
    • Грэнадэрскі батальён Кірхенбэтэра (вугорскі)
      • 34-ы пяхотны полк фон Давідавіча (вугорскі). Камандзір: палкоўнік фон Габэлькофэн
      • 37-ы пяхотны полк
      • 60-ы пяхотны полк
  • Брыгада генэрал-маёра графа фон Ліліенбэрга(de)
    • 19-ы пяхотны полк Альвінцы (вугорскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Зэеталь
    • 48-ы пяхотны полк Вукасавіча(de), пазьней Юзэфа Антона фон Зымбшэна[4] (вугорскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Рэхенбэрг
    • Грэнадэрскі батальён Бжэзынскага (нямецкі)
      • 30-ы пяхотны полк
      • 41-ы пяхотны полк
      • 58-ы пяхотны полк барона дэ Бэлью (вугорскі). Камандзір: палкоўнік шэвалье дэ Лямпрэ

Дывізія левага флянгу

Фэльдмаршал-лейтэнант Бэрзына фон Зыгенталь.

  • Брыгада генэрал-маёра Мора(de)
    • 9-ы пяхотны полк Чартарыскага (валёнскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Мак-Эліёт
    • 30-ы пяхотны полк князя дэ Ліня(de) (валёнскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік дэ Мэйс
  • Брыгада генэрал-маёра князя Аляіза Ганзагі фон Ліхтэнштайна
    • 16-ы пяхотны полк Люзыньяна
    • 34-ы пяхотны полк фюрста Антона Эстэрхазі(hu) (вугорскі). Камандзір: палкоўнік Гірш
    • 41-ы пяхотны полк Фрыдрыха Катулінскага (нямецкі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Гейгер
  • Брыгада генэрал-маёра Пэтэра фон Больцы
    • 7-ы фэльд-егерскі батальён. Камандзір: палкоўнік Ёзэф Стэфаніні ды Монтэ Айронэ
    • плюс пяхотны полк Люзыньяна або Эстэрхазы з брыгады Ліхтэнштайн

Дывізія правага флянгу

Фэльдмаршал-лейтэнант барон Леапольд фон Траўтэнбэрг(de).

  • Брыгада Меэра
    • 7-ы пяхотны полк фэльдмаршала барона Шродэра
    • 39-ы пяхотны полк барона Дукі (вугорскі). Камандзір: палкоўнік Эмэрых фон Баконі
  • Брыгада генэрал-маёра Франца фон Пфляхера
    • 6-ы пагранічны пяхотны полк сьв. Георга (2 батальёны)
    • 5-ы егерскі батальён. Камандзір: маёр Хартап

Кавалерыйская дывізія

Thumb
Ёган Марыя Філіп Фрымон фон Палёта

Фэльдмаршал-лейтэнант Ёган Марыя Філіп Фрымон(de).

  • Брыгада генэрал-маёра Ёгана Шмэльцэра фон Вільдманзэга
    • 1-ы драгунскі полк эрцгерцага Ёгана(de), пазьней 1-ы імпэратарскі гусарскі полк[4] (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік фон Сэнт-Гёргі
    • 3-і легкаконны(fr) полк графа О’Рэйлі (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік Сіман фон Сарданья
    • 2-і легкаконны полк прынца Гагэнцолерн-Гэхінгена(de) (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік Матыяс фон Лёдэрэр
  • Брыгада генэрал-маёра Франца фон Фрэліха (Фроліха)
    • 6-ы драгунскі полк Райша(de). Камандзір: палкоўнік Гайнрых фон Шайтэр
    • 4-ы гусарскі полк эрбпрынца Гесэн-Гомбургу(de) (8 швадронаў). Камандзір: палкоўнік прынц Густаў Гесен-Гомбург(de)
  • Брыгада Цэхмайстра
    • 6-ы гусарскі полк графа Блянкенштайна (8 швадронаў). Камандзір: Вінцэнт фон Гільлерт
    • 8-ы гусарскі полк князя фон Кінмаера(de). Камандзір: палкоўнік Франц Бубна фон Варліх(de)

Артылерыя

Генэрал-маёр Ёзэф Вахтэр фон Вахтэнбург.

  • чатыры батарэі палявой артылерыі
  • дзьве батарэі коннай артылерыі

Агулам каля 60 гарматаў.

Інжынэрныя войскі

  • 3 піянэрныя роты[3]
  • пантонная рота[3]
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads