9-я армія (Нямецкая імпэрыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

9-я армія (Нямецкая імпэрыя)
Remove ads

9-я а́рмія (па-нямецку: 9. Armee / Armeeoberkommando 9 / A.O.K. 9) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню Імпэрскай Нямецкай Арміі падчас Першай сусьветнай вайны. Была сфармаваная ў верасьні 1914 году ў Брэсьляў на падставе часткі 8-й арміі і рэзэрваў для кіраваньня нямецкімі войскамі на паўднёвым участку Ўсходняга фронту. Была расфармаваная 30 ліпеня 1916 году, пасьля ізноў створана ў Трансыльваніі для ўдзелу ў Румынскай кампаніі. 19 чэрвеня 1918 году армія была перакінутая на Заходні фронт, дзе і была  распушчана 18 верасьня.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя баявых дзеяньняў

Першае фармаваньне

Штаб-кватэра 9-й арміі першага фармаваньня знаходзілася ў Брэсьляў. У склад арміі ўвайшлі некаторыя часткі з 8-й арміі, арміяў з Заходняга фронту і 1-й аўстра-вугорскай арміі. Першапачаткова армія разьмяшчалася ў паўднёвым сэктары Ўсходняга фронту на левым крыле 1-й аўстра-вугорскай арміі.

Баявы склад на 1 кастрычніка 1914 году

Камандуючыя

Другое фармаваньне

Новая 9-я армія была створана 6 верасьня 1916 году ў Трансыльваніі для ўдзелу ў Румынскай кампаніі. Была расфармаваная 18 верасьня 1918 году на Заходнім фронце. Разам з 1-й аўстра-вугорскай арміяй яны ўтварылі Зібэнбурскі сэктар.

Баявы склад на верасень 1916 году

  • Рэзэрвовы XXXIX корпус
  • Кавалерыйскі корпус Шмэтафа

Камандуючыя

  • Генэрал ад інфантэрыі Эрых фон Фалькенгайн (6.09.1916 — 1.05.1917)
  • Генэрал ад інфантэрыі Робэрт Кош (1.05.1917 — 10.06.1917)
  • Генэрал ад інфантэрыі Яганэс фон Эбэн (10.06.1917 — 9.6.1918)
  • Генэрал ад інфантэрыі Фрыц фон Бэлёў (9.6.1918 — 6.8.1918)
  • Генэрал ад інфантэрыі Адольф фон Карлавіц (6.8.1918 — 18.9.1918)
Remove ads

Глядзіце таксама

  • Баявы расклад Нямецкай імпэрскай арміі ў 1918 годзе

Літаратура

  • Cron, Hermann (2002). Imperial German Army 1914-18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937]. Helion & Co. ISBN 1-874622-70-1.
  • Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads