Ace of Base
швэдзкі поп-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ace of Base (вымаўляецца «Эйс оф бэйс») — швэдзкі поп-гурт з гораду Гётэборгу, набыўшы сусьветную вядомасьць у 1990-я гады.
Remove ads
Кар’ера
У 1987 годзе сёстры Малін «Лін» Бэрггрэн і Ені Бэрггрэн, разам з братам Юнасам «Джокерам» Бэрггрэнам і знаёмым Ульфам «Будай» Экбэргам заснавалі гурт Tech Noir. Аднак вядомасьць яны набылі толькі ў 1993 годзе, ужо пад назвай Ace of Base, пасьля выхаду іх альбому Happy Nation, які зьяўляецца самым прадаваным дэбютным альбомам у гісторыі (23 мільёны асобнікаў) і таму занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. З 1993 па 2002 гады выйшла чатыры студыйных альбомы гурта, якія разам былі прададзеныя колькасьцю каля 60 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце, што ставіць Ace of Base на трэцяе па значнасьці месца сярод швэдзкіх гуртоў усіх часоў (пасьля ABBA і Roxette).
У 2007 годзе гурт пакінула Малін Бэрггрэн, а ў 2009 — і Ені. У 2010 годзе Юнас і Ульф стварылі новы музычны праект, які атрымаў назву Ace.of.Base (з кропкамі ў назьве, каб ня мець юрыдычных праблемаў). Восеньню 2010 году выйшаў іх першы альбом «The Golden Ratio».
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
- Happy Nation (1992; альтэрнатыўная назва The Sign)
- The Bridge (1995)
- Flowers (1998)
- Cruel Summer (1998)
- Singles of the 90's (1999)
- Da Capo (2002)
- The Golden Ratio (2010; пад назвай Ace.of.Base)
- Hidden Gems (2015)
Самотнікі
- Wheel of Fortune (1992)
- All that She Wants (1992)
- Happy Nation (1993)
- Waiting for Magic (1993)
- The Sign (1994)
- Don't Turn Around (1994)
- Living in Danger (1994)
- Lucky Love (1995)
- Beautiful Life (1995)
- Never Gonna Say I'm Sorry (1996)
- My dèja vu (1996)
- Life is a Flower (1998)
- Cruel Summer (1998)
- Travel to Romantis (1998)
- Hallo Hallo (2000)
- Beautiful Morning (2002)
- Unspeakable (2002)
Remove ads
Галерэя
- Малін Бэрггрэн у 2003 годзе
- Ені Бэрггрэн у 2008 годзе
- Юнас Бэрггрэн у 2008 годзе
- Ульф Экбэрг у 2008 годзе
- Ace of base ў 2010 годзе. Зьлева направа: Ульф Экбэрг, Юнас Бэрггрэн, Юлія Вільямсан і Кляра Гагман
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Ace of Base — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads