Clannad
ірляндзкі музычны гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Clannad» ([kl̪ˠan̪ˠad̪ˠ]) — ірляндзкі музычны гурт, створаны ў 1970 року ў Гвідары, графства Донігал. Выконваюць музыку на мяжы фольку і фольк-року, традыцыйнай ірляндзкай, кельцкай і нью-эйджу, часта спалучаную з элемэнтамі шырэйшага спэктру плаўнага джазу(en) і грыгарыянскіх сьпеваў. Міжнародную вядомасьць «Clannad» атрымаў у 1982 пасьля выданьня альбому «Theme from Harry’s Game»[1], стаўшыся самым пасьпяховым гуртом у жанры кельцкае музыкі. Яны працягнулі пракладаць масткі паміж традыцыйнай кельцкай і поп-музыкай у такіх альбомах 1980-х і 1990-х, як «Macalla» і «Anam». Звычайна іхнія альбомы складаюцца з традыцыйных гельскіх балядаў, сьпеваў нью-эйджу зь фірмовым гарманічным вакалам, нясьпешнымі інструмэнтальнымі мэлёдыямі на гармоніцы і частымі ўзвышанымі папсовымі нумарамі. Падчас сусьветных тураў гурт займеў прыхільнікаў у кожнай частцы сьвету. Запісваліся на шасьці розных мовах, продажы пераўзышлі 15-мільённую адзнаку. Таксама «Clannad» называюць гуртом, што ўпершыню вывеў ірляндзкую традыцыйную музыку й ірляндзкую мову на сусьветную сцэну і праклаў шлях іншым ірляндзкім выканаўцам. Гурт — уладальнік шматлікіх музычных прэміяў, сярод якіх Грэмі, прэміі BAFTA, Айвара Навэла і Billboard.
У склад гурту «Clannad» уваходзяць чальцы сям’і Брэнан — браты і сёстры Моя (ірл. Máire Ní Bhraonáin), Кіяран (ірл. Ciarán Ó Braonáin), Пол (ірл. Pól Ó Braonáin, сышоў у 1990, у 2011 вярнуўся) і іхнія дзядзі-блізьняты Ноэль (ірл. Noel Ó Dúgáin) і Падрэг Дуганы (ірл. Pádraig Ó Dúgáin). Іхняя сястра/пляменьніца Энія (ірл. Eithne Ní Bhraonáin) сышла з гурту ў 1981 року дзеля сольнай кар’еры. Празь дзесяць гадоў пасьля «ўзятага перапынку» пяць першапачатковых чальцоў «Clannad» ізноў выйшлі на сцэну на фэсьце «Celtic Connections» у лютым 2007 у Глазга (Шатляндыя). У 2008 Моя, Кіяран, Ноэль і Падрэг зьдзейсьнілі першы за 10 гадоў тур па Вялікабрытаніі. У верасьні 2013 пасьля 15-гадовага перапынку выйшаў іхні чарговы альбом «Nádúr»[2].
Remove ads
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- 1973: «Clannad»
- 1975: «Clannad 2»
- 1976: «Dúlamán»
- 1980: «Crann Ull»
- 1981: «Fuaim»
- 1983: «Magical Ring»
- 1984: «Legend»
- 1985: «Macalla»
- 1987: «Sirius»
- 1989: «Atlantic Realm»
- 1989: «The Angel and the Soldier Boy»
- 1990: «Anam»
- 1993: «Banba»
- 1996: «Lore»
- 1998: «Landmarks»
- 2013: «Nádúr»
Канцэртныя альбомы
- 1979: «Clannad in Concert»
- 2005: «Clannad: Live in Concert»
- 2012: «Clannad: Christ Church Cathedral»
Remove ads
Відэаграфія
- 1989 — «Past Present»
- 2012 — «Clannad: Christ Church Cathedral»
Бібліяіграфія
- 1989: «Past Present»
Ноты для «Past Present»
- 1991: «A Woman’s Voice»
Эдзі Роўлі ў гутарцы з Маір Брэнан
- 2000: «Ireland: Landscapes of God’s Peace», Маір Брэнан
часам завецца «God of Peace»
- 2001: «The Other Side of the Rainbow», Маір Брэнан з Анджэлай Літл
Пазьнейшы падзагаловак: «Аўтабіяграфія голасу „Clannad“»
- 2008: «Moments In a Lifetime», Ноэль Дуган
Апісаньне шляху «Clannad» як гурту
Узнагароды
- 1982: Прэмія Айвара Навэла ў намінацыі «найлепшы саўндтрэк» за песьню «Theme From Harry’s Game»
- 1984: прэмія Брытанскай акадэміі ў намінацыі «найлепшая тэлевізыйная музыка» за музыку для «Робіна з Шэрвуду»
- 1992: прэмія Billboard у намінацыі «Песьня году сусьветнае музыкі» за «Rí na Cruinne»
- 1999: прэмія Грэмі ў намінацыі «Найлепшы нью-эйдж-альбом» за «Landmarks»
- 2007: прэмія Мэтэор за агульны ўнёсак
- 2014: фольк-прэмія BBC Radio 2 за агульны ўнёсак
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads