Dreamlin

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Dreamlin — беларускі электронны гурт зь Менску, заснаваны ў 2000 годзе. Музыку гурту нельга акрэсьліць адным ці двума стылямі. Іх музыка праходзіць адценьні ад кіслотнага джазу, чылаўт і даўнтэмпа. Назва гурту паходзіць ад спалучэньня анг. dream («сон», «мара») і анг. greamlin (пэрсанажы фільму «Грэмліны»)[1]. Першыя два гады гурт існаваў толькі віртуальна[2].Улетку 2001 году гурт заняў першае месца сярод гуртоў на сайце Ampcast.com[3]. Песьня «Beat Mountain», якая была запісная гуртом, выкарыстоўвалася ў фільме SWAT[4][5]. У 2003 годзе гурт выдаў альбом «Система электронного безумия» (на вокладцы стылізавана «СИСТЕМА ЭLЕКТRONNOGO BEZYMИЯ») на ўласным лэйбле Ягора Куноўскага «Gizmo Lab Records»[6]. Большасьць канцэртаў праходзілі пры ўдзеле мультыінструмэнталіста Андрэя Карповіча. У 2004 годзе гурт выдаў альбом «The Colour of the City». У 2006 годзе гурт адыграў на фэсьце на Баравой.

Remove ads

Удзельнікі

  • Дзяніс Карбакоў — аўтар музыкі, гітара, бас-гітара, праграмаваньне, клявішныя
  • Ягор Куноўскі — тэксты, мэнэджмэнт
  • Андрэй Карповіч — пэркусія, гітара, барабаны
  • Кірыл Скарынін — гітара і пэркусія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads