ESTCube-1

Эстонскі спадарожнік From Wikipedia, the free encyclopedia

ESTCube-1

ESTCube-1 — першы эстонскі спадарожнік, запушчаны 7 траўня 2013 ракетай-носьбітам Vega[1]. Распрацаваны студэнтамі Тартускага ўнівэрсытэту ў межах эстонскай спадарожнікавай праграмы паводле стандарту CubeSat, выніковыя памеры спадарожніка склалі 10×10×10 см, аб’ём 1 літар, маса 1,33 кг[2].

Thumb
Схема спадарожніка на арбіце
Thumb
Структура спадарожніка
Thumb
У сабраным выглядзе

Акрамя непасрэдна адукацыйнае, спадарожнік мае й навуковую мэту. На борце спадарожніка разгорнуты электрычны ветразь, вынайдзены фінскім навукоўцам Пэкам Янхунэнам. Такім чынам ESTCube-1 стаў першым у сьвеце спадарожнікам, што выкарыстоўвае электрычны ветразь. Будуць праведзеныя выпрабаваньні па ягоным разгортваньні, зьмяненьні хуткасьці спадарожніка і выніковым вяртаньні на Зямлю.

Агульны кошт праекту (улучна з запускам) склаў 100 000, большая частка зь якіх (€70 000) была сплочаная за кошт сяброўскага ўнёску Эстоніі як удзельніцы Эўрапейскага касьмічнага агенцтва.

Глядзіце таксама

  • CubeSat
  • Сьпіс спадарожнікаў CubeSat

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.