FreeDOS
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
FreeDOS — гэта апэрацыйная сыстэма, сумяшчальная з MS-DOS. FreeDOS распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GNU General Public License, уключае ў сябе шэраг праграмаў пад іншымі свабоднымі і несвабоднымі ліцэнзіямі.[1] Праект быў распачаты ў 1994 годзе; вэрсія 1.0 выйшла ў сьвет 3 верасьня 2006 году.
Акрамя таго, у межах праекту FreeDOS распрацаваная замена каманднаму інтэрпрэтатару MS-DOS (COMMAND.COM). Новы інтэрпрэтатар атрымаў назву FreeCOM.
Кампаніі Dell,[2] HP[3] і Lenovo вырабляюць і пастаўляюць пэрсанальныя кампутары з прадусталяванай апэрацыйнай сыстэмай FreeDOS, гэта зьніжае агульны кошт кампутара (у параўнаньні з прадусталяванай АС Windows). Таксама FreeDOS усталёўваецца на сучасныя ноўтбукі ASUS і Samsung.[4]
Дзякуючы DOS/32 (разьвіцьцё DOS/4GW) і кампілятара Open Watcom, FreeDOS ўяўляе сабой лёгкае рашэньне для прамысловых кампутараў з архітэктурай IBM PC.
FreeDOS даступны ў выглядзе поўнай вэрсіі з усімі праграмамі як вобраз ISO для запісу на CD-ROM, архіўнай «legacy» вэрсіі для старых кампутараў, вобразаў «Full» і «Lite» для ўсталёўкі з USB-назапашвальніка і вэрсіі для запісу на дыскету.
Дыстрыбутыў FreeDOS ўключае вялікую колькасьць бясплатных праграмаў — як напісаных адмыслова для MS-DOS, так і партаваных з UNIX-падобных сыстэмаў з дапамогаю DJGPP: ўтыліты, ўэб-браўзэры (Lynx, Arachne), тэкставыя рэдактары (edlin, edit, vim, emacs), некалькі гульняў (у тым ліку FreeDoom), графічная сыстэма GEM і інш.
Remove ads
Гісторыя вэрсіяў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads