Garmarna

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Garmarnaшвэдзкі фольк-рок-гурт, заснаваны ў 1990 годзе. Большасьць іх песьняў зьяўляюцца адаптаванымі старымі скандынаўскімі балядамі.

Гісторыя

Thumb
Выступае Garmarna, 2002

Garmarna (множны лік ад Garm — у скандынаўскай міталёгіі — ваўкасабака, які ахоўваў уваход у Каралеўства мёртвых) былі заснаваныя ў 1990 годзе. Стэфан Брысьлянд-Фэрнэр, Готэ Рынгквіст і Рыкард Вэстман захапіліся старой шэдзкай музыкай, якую яны пачулі ў тэатры. Яны пачалі шукаць старыя запісы і інструмэнты. Праз год ад пачатку супольнай музычнай дзейнасьці да іх далучыўся бубнач Енс Гёглін.

У 1992 годзе гурт запісаў свой максі-сынгл. Музыкі вырашылі, што жаночы вакал надасьць яскравасьці да іх сумнай музыкі, і запрасілі ў гурт Эму Гэрдэлін, сваю даўнюю сяброўку, у якасьці часовага вакаліста дзеля запісу максі-сынглу. Яна афіцыйна далучылася да гурта ў 1993 годзе. Дэбютны дыск добра прадаваўся ў Швэцыі, да таго ж гурт правёў свой першы тур па Скандынавіі.

Для запісу альбома Vittrad гурт вырашыў выкарыстаць некаторыя сэмплы і сэквэнсэр. У 1994 годзе выдавецтва Omnium перавыдала альбом Vittrad у ЗША, з ангельскімі перакладамі старых песень.

Garmarna пачала працяглы тур па Нямеччыне і выдала новы альбом Guds Spelemän у 1996 годзе. Гэты альбом таксама быў вельмі папулярным у Швэцыі і быў заўважаны музычнымі крытыкамі зь іншых краінаў.

У 1998 годзе гурт Garmarna выступіў з сэрыяй канцэртаў па цэрквах Паўночнай Швэцыі з праграмай-інтэрпрэтацыяй сярэднявечных работ Гільдэгард фон Бінген, разам з акторкай Фэлісіяй Конрад.

У 1999 годзе гурт запісвае свой трэці альбом пад назвай Vedergällningen («Помста»). Кампазыцыі з гэтага альбома больш гарнуліся па стылю да року і трып-гопу.

Адразу пасьля Vedergällningen гурт вярнуўся ў студыю дзеля заканчэньня паўнавартаснага альбома з музыкай Гільдэгард фон Бінген, які быў выдадзены ў 2001 годзе.[1]

Remove ads

Удзельнікі гурта

Дыскаграфія

Альбомы

  • Garmarna (1993, максі-сынгл)
  • Vittrad (Змарнелы, 1994)
  • Guds spelemän (Богавы музыкі, 1996)
  • Vedergällningen (Помста, 1999)
  • Hildegard von Bingen (2001)
  • Garmarna (2003, перавыданьне максі-сынглу 1993 году з 6 бонуснымі трэкамі)

Сынглы

  • Euchari (1999)
  • Gamen (Драпежнік; 1999, уваходзіў у зборнік «Project Gotham Racing 2»)
  • En gång ska han gråta (Аднойчы ён заплача, 1997)
  • Herr Holger (Пан Гольгэр, 1996)

Іншае

  • Rastlös (Rasta Hunden) у зборніку We’re Only In It For The Money (1999)

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads