Glock 17
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Glock 17 (Глёк-17, Р80) — аўстрыйскі пісталет, распрацаваны фірмай «Glock» для патрэб аўстрыйскага войска. Ён быў першым узорам узбраеньня, распрацаваным гэтай фірмай. Атрыманы ў выніку пісталет апынуўся даволі ўдалым і зручным для ўжываньня, дзякуючы чаму пазьней ён быў прыняты на ўзбраеньне войска Аўстрыі пад пазначэньнем Р80. Пазьней пісталеты фірмы «Глёк» набылі шырокую вядомасьць дзякуючы сваім баявым якасьцям і распаўсюджанасьці ў якасьці зброі герояў розных галівудзкіх фільмаў. Зброя дадзенай мадэлі атрымала шырокае распаўсюджаньне па ўсім сьвеце. Цяпер існуе шмат розных варыянтаў гэтага пісталета, якія разьлічаныя пад розныя патроны (9×19 мм Парабэлум, .40 S&W, 10 мм auto, .357 SIG, .45 ACP і іншыя).
Асаблівасьцю канструкцыі пісталета зьяўляецца адсутнасьць сьцяжка засьцерагальніка і цынгеля. Пісталет большай часткай зроблены з высокатрывалага тэрмаўстойлівага (да 200 °C) плястыку. Дзякуючы гэтаму Glock 17 лёгкі і надзвычай трывалы. Прынцып дзеяньня — «выхапіў і страляй», засьцерагальніка няма, аднак стрэл не адбудзецца бяз поўнага націску спускавога кручка «бясьпечнага дзеяньня». Складаецца з 33 частак, але няпоўная разборка ажыцьцяўляецца за сэкунды.
Пісталет «Glock 17» зьяўляецца родапачынальнікам новай, раней не існавалай, канструктарскай традыцыі шырокага ўжываньня палімэрных матэрыялаў у вытворчасьці зброі. Нягледзячы на адсутнасьць досьведу ў фірмы «Глёк», якая раней не вырабляла пісталеты, дадзеная мадэль атрымалася вельмі ўдалай. Яна спалучае ў сабе шэраг дадатных якасьцяў, такіх, як лёгкасьць, высокая зносаўстойлівасьць, надзейнасьць, здавальняючая кучнасьць стральбы, прастата і лёгкасьць тэхнічнага абслугоўваньня, устойлівасьць да карозіі і шкодных фактараў навакольнага асяродзьдзя. Менавіта дзякуючы сваёй удалай канструкцыі і наяўнасьці несумнеўных вартасьцяў «Glock 17» набыў сусьветную вядомасьць і атрымаў такое шырокае распаўсюджаньне.[2]
Remove ads
Glock 17 у гульнях
- Counter Strike
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads