Google Desktop

From Wikipedia, the free encyclopedia

Google Desktop
Remove ads

Google Desktop — праграмнае забесьпячэньне, распрацаванае Google для плятфорамаў Windows, Mac OS X і Linux. Праграма зьяўляецца пошукавым рухавіком, які індэксуе зьмесьціва кампутара і прымае тэкставыя запыты, адшукваючы дакумэнты, фатаздымкі, электронныя лісты, гутаркі і гэтак далей. Акрамя гэтага з праграмай ідзе прылада Google Gadgets.

Хуткія факты Распрацоўка, Апошняя вэрсія ...
Remove ads

Мажлівасьці

Індэксацыя

Галоўнай мэтай праграмы зьяўляецца індэксацыя файлаў, якія існуюць ці зьяўляюцца ў кампутары. Пасьля ўсталёўкі праграмы на кампутар пачынаецца пачатковая індэксацыя — ініцыялізацыя, якая стварае індэкс усіх існых файлаў, па якіх магчымы тэкставы пошук. Адначасова з гэтым карыстальнік ужо можа шукаць па тым, што знойдзена. Вынікі запытаў адлюстроўваюцца на адмысловай старонцы ў браўзэры, згенэраванай лякальна самой праграмай. Выгляд старонкі аднолькавы, як і ў сеціўнага пошуку Google.

Google Desktop шукае па тэкставых дакумэнтах розных кшталтаў (фарматаў OpenDocument, Microsoft Office і звычайных), браўзэрнай гісторыі (Internet Explorer і Firefox), гутарках з розных прыладаў-камунікатараў (Google, Skype, MSN і іншых) і некалькіх тыпах мультымэдыя-файлаў. Іншыя фарматы дадаюцца да індэксу праз адмысловыя пашырэньні.[1]

Ініцыялізацыя мае адзін значны недахоп: падчас яе ўсталёўваецца абмежаваньне ў 100 000 файлаў. Між тым, калі карыстальнік стварае ці адчыняе нейкі файл, ён дадаецца ў індэкс.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads