Плянэта Зямля Гугла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плянэта Зямля «Гугла» (наркам. Планета Зямля «Гугла») — кампутарная праграма, якая праецыруе спадарожнікавыя здымкі Зямлі на віртуальную паверхню сфэры.
Акрамя гэтага, праграма зьмяшчае шмат мапаграфічнае інфармацыі. Першапачаткова праграма называлася EarthViewer 3D і была распрацаваная кампаніяй «Кіхоўл», якую набыло амэрыканскае прадпрыемства «Гугл» у 2004 годзе і зрабіла праект агульнадасяжным. Існуе тры розныя ліцэнзіі: бескаштоўная, з абмежаваным функцыяналам; Google Earth Plus (скасаваная)[1][2], з дадатковымі функцыямі; і Google Earth Pro ($400/год), якая прызначаная для камэрцыйнага выкарыстаньня.
У 2005 годзе праект быў пераназваны, і пад назваю Плянэта Зямля «Гугла» дагэтуль распаўсюджвалася для сыстэмаў, працуючых на Windows 2000 і вышэй, Mac OS X 10.3.9 і вышэй, Linux вэрсіі 2.4 ці вышэй, а таксама на FreeBSD. Акрамя гэтага, Google Earth існуе як браўзэрнае пашырэньне, якое выйшла 28 траўня 2008 году.[3] З 28 кастрычніка 2008 году працуе на плятформе iPhone OS, яго можна запампаваць у App Store.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads