Haiku (апэрацыйная сыстэма)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Haiku — адкрытая рэалізацыя апэрацыйнае сыстэмы BeOS.
Распрацоўка праекту распачалася ў 2001 годзе пад назваю «OpenBeOS», калі кампанія Be, што рабіла BeOS, была купленая карпарацыяй Palm Inc. Далейшая распрацоўка BeOS спынілася. OpenBeOS быў не адзіным праектам, які пераймаў BeOS (існуюць усё яшчэ незакончаныя праекты Cosmoe і Blue Eyed OS), але ён напісаны цалкам з нуля, захоўваючы бінарную сумяшчальнасьць з BeOS вэрсіі 5.0. Такім чынам любая праграма, напісаная для гэтай вэрсіі BeOS, можа выкарыстоўвацца ў OpenBeOS без папярэдняй перакампіляцыі.
У 2004 годзе праект атрымаў назву Haiku, каб не парушаць правы кампаніі Palm на гандлёвую марку BeOS. Назва паказвае элегантнасьць і прастату, якая прываблівае ў плятформе BeOS, яна была абраная ў выніку афіцыйнага галасаваньня ўдзельнікаў праекту. Слова «Haiku» (хайку) спачатку ўжывалася для абазначэньня адмысловай памылкі haiku, знойдзенай у стандартным браўзэры BeOS NetPositive і шэрагу іншых праграмаў для BeOS.
На сёньняшні дзень праект кантралюецца карпарацыяй Haiku, некамэрцыйнай арганізацыяй, што месьціцца ў Нью-Ёрку.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Haiku (апэрацыйная сыстэма) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads