Joy Division
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Joy Division (Джой Дывіжн) — брытанскі рок-гурт, утвораны ў 1976 годзе ў Салфардзе (Salford), Вялікі Манчэстэр (Greater Manchester). Разам з Siouxsie and the Banshees ды The Cure зьяўляюцца адным з заснавальнікаў пост-панку. Праіснаваўшы тры гады й выпусьціўшы два альбомы, гурт распаўся ў траўні 1980 пасьля самазабойства вакаліста і аўтара песень Ена Кэртыса (па-ангельску: Ian Curtis, у іншай траскрыпцыі — Ян Кёртыс). Удзельнікі гурта, празь некалькі месяцаў, утварылі вядомую групу New Order, якая існуе і па гэты дзень (2006).
Remove ads
Уплыў Joy Division
Joy Division і Ен Кэртыс паўплывалі на вялікую колькасьць груп і музыкаў, сярод якіх U2, The Smashing Pumpkins, Трэнт Рэзнар (Nine Inch Nails), Робэрт Сміт (The Cure). Значэньне Joy Divison навочна паказвае выбар лепшых сьвяточных песень усіх пор (all-time Festive 50), складзены Джонам Пілам на брытанскім радыё напярэдадні зьмены тысячагодзьдзя па выніках галасаваньня слухачоў. На першым месцы апынулася кампазыцыя "Atmosphere", на трэцім "Love Will Tear Us Apart", і яшчэ тры песьні Joy Division трапілі ў топ 50.
Remove ads
Удзельнікі групы
Асноўны склад
- Ен Кэртыс (па-ангельску: Ian Curtis, у іншай транскрыпцыі Ян Кэртыс") − сьпеў, гітара
- Бэрнард Самнэр (па-ангельску: Bernard Sumner, ён жа Bernard Albrecht) − гітара, клявішныя
- Пітэр Хук (па-ангельску: Peter Hook) − бас-гітара
- Стывэн Морыс (па-ангельску: Stephen Morris) − ударныя (жнівень 1977 - травень 1980)
Іншыя ўдзельнікі
- Тэры Мэйсан (па-ангельску: Terry Mason) − ударныя (да траўня 1977)
- Тоні Тэбэк (па-ангельску: Tony Tabac) − ударныя (травень-чэрвень 1977)
- Стыў Бразэрдэйл (па-ангельску: Steve Brotherdale) − ударныя (чэрвень-жнівень 1977)
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
За час існаваньня Joy Divison выйшлі толькі два іх альбома: "Unknown Pleasures" і "Closer", прычым другі быў афіцыйна выдадзены ўжо пасьля сьмерці Кэртыса.
Сінглы і EP
- 1978 An Ideal for Living (Вялікабрытанія)
- 1979 Transmission (Вялікабрытанія)
- 1980 Licht und Blindheit (Францыя)
- 1980 Komakino (Вялікабрытанія)
- 1980 Love Will Tear Us Apart (Вялікабрытанія)
- 1980 Atmosphere/She's Lost Control (Вялікабрытанія /ЗША)
- 1986 The First Peel Session (Вялікабрытанія)
- 1987 The Second Peel Session (Вялікабрытанія)
- 1988 Atmosphere (Вялікабрытанія)
- 1995 Love Will Tear Us Apart (Вялікабрытанія)
Фільмаграфія
Глядзіце таксама
New Order
Вонкавыя спасылкі
Joy Division — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ian Curtis & Joy Division Fans Club — біяграфіі, дыскаграфія, падрабязная інфармацыя. (анг.)
- Joy Division - The Eternal — біяграфіі, дыскаграфія. (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads