K23
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
k23 (Kazakhstan 2030) — казахстанская кібэрспартовая каманда, заснаваная ў 2004 годзе.
Пра арґанізацыю
Тэґ «k23» вядомы па СНД ды сьвеце з 2004 року. Каманду неаднаразова спансаваў Мурат «Arbalet» Жумашавіч.
k23 на WCG 2005[1]
Ґранд фінал WCG 2005 адбыўся з 16 па 20 лістапада ў найбуйнейшым сынґапурскім выставачным цэнтры Suntec Singapore, дзе для правядзеньня гульняў была ўсталяваная велізарная сцэна і арґанізаваная найбуйнейшая ў гісторыі турніраў па кампутарных гульнях глядальная зала. Спаборніцтвы па ўсіх 8-іх афіцыйных дысцыплінах трансьляваліся мясцоваю далякампаніяю MediaCorp TV Singapore для мяшканцаў ды гасьцей Сынґапуру штодня ў абыйме ня менш гадзіны на каналах Channel U ды TV Mobile. Свае здымачныя ґрупы для асьвятленьня падзеі даслалі найбуйнейшыя сусьветныя даляканалы CNN, BBC, ABC, NHK ды іншыя. Паводле арґанізатараў, назіраць за ходам гульняў з глядзельнае залы цягам 5 дзён спаборніцтваў змаглі амаль 40000 сынґапурцаў.
Зборная Казахстану прадставіла каманду ўдзельнікаў па чатырох афіцыйных дысцыплінах: Starcraft Broodwar, Warcraft 3 the Frozen Throne, Need for Speed Underground 2 й CounterStrike: Source. У фінальных спаборніцтвах 2002—2003 рокаў каманда займала другое месца ў дысцыпліне Starcraft Broodwar 2×2 (Nation vs Nation), саступаючы толькі камандзе Карэі, якая традыцыйна моцная ў стратэґічных гульнях. Дзякуючы гэтым дасягненьням Казахстан займаў у гэтыя рокі 7 і 12 агульнакаманднае месца адпаведна, што вельмі ганарова, улічваючы найсур’ёзную канкурэнцыю ў сьвеце кампутарных гульняў. Аднак на ґранд фінале 2004 року ў CounterStrike: Source каманда k23 прабілася ў фінал спаборніцтваў і ў цяжэйшай бітве саступіла амэрыканцам з TEAM 3D, заваяваўшы срэбны мэдаль у найцяжэйшай гульнявой дысцыпліне, дзе каманда ня толькі не лічылася фаварытам, але нават не разглядвалася перад пачаткам гульняў у якасьці сур’ёзных канкурэнтаў непераможным паўночнаэўрапейскім ды амэрыканскім камандам. k23 трыюмфальна выйшла першаю з сваёй падґрупы ды разьбіла на шляху да фіналу грозных супернікаў — GoodGame (Францыя), Mousesports (Нямеччына) й Virtus.pro (Расея).
Remove ads
Склады дывізіёнаў
Counter-Strike 1.6
Склад на GameGune 2012[2]
Былыя гульцы Counter-Strike 1.6
Counter-Strike Source
Состав на WCG 2005[5]
Counter Strike: Global Offensive
Склад, што прымаў удзел на WESG 2016[6]
Таксама ў адборачным этапе ў складзе каманды прымалі ўдзел[7]
Remove ads
Дасягненьні
Counter-Strike
Глядзіце таксама
- World Cyber Games
- Кібэрспорт
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads