Korn (альбом)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Korn (стылізавана KoЯn) — дэбютны альбом аднайменнага музычнага гурту, выйшаў 11 кастрычніка 1994 году на Immortal / Epic Records.
Ёсьць меркаваньне, што менавіта гэты альбом стаўся пачаткам уздыму музыкі ню-мэтал. У той час, як Follow the Leader стаўся найбольш камэрцыйна пасьпяховым альбомам гурту, Korn аказаў найбольшы ўплыў на творчасьць іншых музыкаў, як Limp Bizkit і нават іменітых, як Sepultura і Machine Head.
Найбольш эмацыйная кампазыцыя альбому — песьня «Daddy», у якой Джонатан Дэвіс сьпявае ад імя зґвалтаванага ўласным бацькам хлопчыка. Песьня заканчваецца сапраўдным плачам сьпевака.
Remove ads
Песьні
Remove ads
Месцы ў гіт-парадах
- 1995 Korn Heatseekers No. 1
- 1996 Korn The Billboard 200 No. 72
Стваральнікі
- Джонатан Дэвіс — дуда, сьпевы
- Браян «Head» Ўэлч — ґітары, сьпевы
- Джэймз «Munky» Шафэр — ґітары
- Рэджынальд «Fieldy» Арвізу — бас
- Дэйвід Сыльвэрыя — барабаны
- Чак Джонсан — інжынэр, мікшаваньне
- Джудыт Кіенэр — сьпевы
- Рос Робінсан — прадусар, інжынэр, мікшаваньне
- Эды Шрэер — мастэрынґ
- Стывэн Стыклер — фатоґраф
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads