Korn

ню-мэталёвы гурт ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Korn
Remove ads

Korn (часам пішуць як «KoRn» або «KoЯn», паўтараючы лягатып гурта) музычны калектыў у стылі ню-мэтал, заснаваны ў Бэйкерсьфілдзе, Каліфорнія, ЗША.

Хуткія факты Гады, Краіна ...
Remove ads

Назва і гісторыя

Першапачатковая назва была LAPD (Love And Peace Dude), пад ёю калектыў выступаў яшчэ безь сьпевака Джонатана Дэвіса. Пазьней назва была зьмененая на «Creep». У 1993 г. да гурту далучыўся Джонатан Дэвіс, і назва была зьмененая на «Korn» (ад зьмененага ангельскага Corn — «зярня»). У кастрычніку 1994 г. на Epic/Immortal Records выйшаў іх дэбютны альбом — Korn.

Korn лічацца першапачынальнікамі хвалі ню-мэтал-музыкі другое паловы 1990-х і пачатку 2000-х гадоў; яны спрыялі паўставаньню такіх музычных гуртоў, як Limp Bizkit і Deftones.

Спэцыфічная манэра сьпеву Дж. Дэвіса — завываньні, рык, стогны — і тэксты ягоных песень інсьпіраваныя тым, што ў дзіцячым веку ён быў зґвалтаваны. Музыка Korn — гэта сумесь мэталу і гіп-гопу, з сынтэтычна апрацаваным гукам разладжаных сяміструнных гітараў, барабанаў, глыбокага басу і ды-джэйскімі ўстаўкамі.

Гурт меў і мае вялікую папулярнасьць у сваіх колах, меў супольныя музычныя праекты зь некаторымі гіп-гоп-выканаўцамі як Ice Cube і Nas. На дзесяцігодзьдзе гурту выйшаў альбом лепшых песень Korn зь двума кавэрамі: гіта гурту Cameo, «Word Up» і трох частак знакамітых Pink Floyd'авых «Another Brick in the Wall».

Гурт працягвае разьвівацца і экспэрымэнтаваць з новымі гукамі і прыёмамі, у тым ліку з традыцыйна нетыповымі для музыкі Korn гітарных солаў. Гурт скончыў свой кантракт з Sony Records і плянуе выпушчаць свае будучыя альбомы самастойна, робячыся першым такім прэцэдэнтам сярод зорак альтэрнатыўнае музыкі.

22 лютага 2005 году гітарыст Браян Ўэлч пакінуў гурт па рэлігійных і маральных матывах. Музыка стаўся вельмі рэлігійным, прыняў хрост у водах ракі Ярдану. Гэта была першая зьмена складу гурту.

У 2006 годзе Джонатан Дэвіс высьветліў, што ў яго сур’ёзнае захворваньне крыві, прыйшлося нават адмяніць некалькі канцэртаў. Напачатку сьнежня адзін з заснавальнікаў гурту Дэйвід Сыльвэрыя заявіў пра свой сыход с гурту.

Remove ads

Склад

Цяперашні склад

Былыя ўдзельнікі

Дыскаграфія

Альбомы

Складанкі

Самотнікі і кліпы

З альбому KoЯn

  • Blind
  • Faget
  • Clown
  • Shoots and Ladders

З альбому Life Is Peachy

  • A.D.I.D.A.S.
  • Good God
  • No Place To Hide

З альбому Follow The Leader

  • Got The Life
  • Freak on a Leash

З альбому Issues

  • Falling Away From Me
  • Make Me Bad
  • Somebody Someone

З альбому Untouchables

  • Here To Stay
  • Thoughtless
  • Alone I Break

З альбому Take A Look In The Mirror

  • Did My Time
  • Right Now
  • Y’all Want a Single
  • Everything I’ve Known

З альбому Greatest Hits, Volume 1

  • Word Up
  • Another Brick in the Wall

Удзел у саўндтрэках да фільмаў

  • Я ведаю, што вы зрабілі мінулым летам — Proud
  • Анёлаў — Sean Olsen
  • End of Days — The Camel Song
  • Spawn — Kick the P.A., разам з Dust Brothers
  • Tomb Raider: The Cradle of Life — Did My Time
  • The Queen of the Damned — музыка напісаная Джонатанам Дэвісам
  • XXX: State of the Union — Fight The Power — Першапачаткова запісана Public Enemy. У запісу ўдзельнічаў рэпэр Xzibit, прадусарам выступіў рэпэр Lil Jon.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads